Крама крыжаванак
53°53′14″ пн. ш. 27°35′52″ з. д.HGЯO
| «Крама крыжаванак» | |
| Тып | штоквартальнік |
|---|---|
| Фармат | А4 |
| Выдавец | ТАА «Магазін красвордаў» |
| Краіна | |
| Галоўны рэдактар | Аляксандар Вайцюшын |
| Заснаваная | Студзень 2006 г. |
| Мова | беларуская |
| Штаб-кватэра | Менск, Ленінскі раён, вул. Нахімава, д. 20 |
| Аб’ём | 4 старонкі |
| Пэрыядычнасьць | штоквартал |
| Наклад | 38 890 (І.2021) |
| Цана | 24 капейкі (2021 год) |
| ISSN | 2308-9075 |
| Афіцыйны сайт | gl.by/?page_id=255 |
«Крама крыжаванак» — першая беларускамоўная газэта крыжаванак, заснаваная ў студзені 2006 году.
Выдаецца ТАА «Магазін красвордаў». Падпісны індэкс у каталозе «Белпошты» — 63313. Выходзіла раз на месяц, але праз фінансавыя цяжкасьці з 2007 году выходзіць раз на 3 месяцы[1]. Напрыканцы 2006 году наклад скараціўся ў 10 разоў, газэта сутыкнулася з праблемаю істотнага вяртаньня з кропак рэалізацыі. Пасьля акцыі салідарнасьці у першым квартале 2007 году наклад газэты павялічыўся да 9000 асобнікаў, зь іх 6280 — падпісчыкі[2].
Галоўная адметнасьць газэты, акрамя беларускай мовы — арыентаванасьць у першую чаргу на беларускія каштоўнасьці. Старонкі «Крамы крыжаванак» стракацяць беларускімі прымаўкамі, выслоўямі, партрэтамі беларускіх літаратараў, здымкамі сучасных сьпевакоў і актораў. Газэта зьмяшчае папулярныя сярод абываталяў крыжаванкі, сканворды і японскія судоку. Для школьнікаў падаюцца віктарыны, шаранты, разгадкі якіх вымагаюць веданьня геаграфіі, гісторыі і літаратуры, пры чым на толькі беларускіх, але й сусьветных.
Для 1-га паўгодзьдзя 2021 году цана падпіскі на квартал з дастаўкай на адрас у паштовую скрыню складала 24 капейкі, а з атрыманьнем у паштовым аддзяленьні да запатрабаваньня — 14 капеек. Адпаведна падпіска на паўгады каштавала 48 капеек (0,19 даляра ЗША) з дастаўкай да паштовай скрыні і 28 капеек з атрыманьнем на пошце[3]. У 2019 годзе цана падпіскі на паўгодзьдзе складала 1 рубель (0,48 $)[4]. На 2021 год газэту друкавалі ў «Віцебскай абласной друкарні»[5].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Сямён Печанко. Беларускамоўнай «Краме крыжаванак» — адзін год // Газэта «Наша ніва», 27 сьнежня 2006 г. Архіўная копія ад 27 сьнежня 2006 г. Праверана 10 кастрычніка 2018 г.
- ↑ Сямён Печанко. Колькасьць падпісчыкаў газэты «Крама крыжаванак» павялічылася ў шэсьць разоў // Газэта «Наша ніва», 1 лютага 2007 г. Архіўная копія ад 1 лютага 2007 г. Праверана 10 кастрычніка 2018 г.
- ↑ «Крама крыжаванак» (інтэрнэт-падпіска) // УП «Белпошта», 2020 г. Праверана 23 сьнежня 2020 г.
- ↑ Падпісвайцеся на беларускамоўныя газэты «Вельмі смачна» і «Крама крыжаванак» // Партал «Наша ніва», 8 чэрвеня 2019 г. Праверана 23 сьнежня 2020 г.
- ↑ Тацяна Юхновіч, Сяргей Юхновіч. Наступны нумар газэты ў продажы зь 19 траўня / гал.рэд. Аляксандар Ваюшын // Крама крыжаванак : газэта. — Менск: Рэдакцыя газэты «Магазін красвордаў», люты 2021. — № 1 (69). — С. 4. — ISSN 2308-9075.