Перайсьці да зьместу

Кракаўскі кангрэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кракаўскі кангрэс

Кракаўскі кангрэс (па-польску: Zjazd krakowski, па-польску: Uczta u Wierzynka) ― сустрэча эўрапейскіх манархаў, якая была арганізаваная па ініцыятыве польскага караля Казімера III Вялікага і прайшла ў Кракаве з 22 па 27 верасьня 1364 году. Падставай для скліканьня сходу, хутчэй за ўсё, быў прапанаваны крыжовы паход супраць туркаў, але галоўным чынам на зьезьдзе абмяркоўваліся пытаньні эўрапейскай дыпляматыі, зьвязаныя з падтрыманьнем мірных адносін і балянсу сілаў у Цэнтральнай Эўропе, а таксама ўзгадненьня агульнага адказу на турэцкую пагрозу ў межах праекту саюза цэнтральна-эўрапейскіх дзяржаваў.

Удзельнікамі і гасьцямі польскага караля былі Карл IV, імпэратар Рымскай імпэрыі, кароль Вугоршчыны Людовік I, дацкі кароль Вальдэмар IV Атэрдаг, кароль Кіпру Пётар I (кароль Кіпру)|Пётар I, мазавецкі князь Земавіт III, сьвініцкі князь Болька II, апольскі князь Уладзіслаў Апольчык, герцаг Аўстрыі Рудольф IV, князь Паморска-Вальгастскі Багуслаў V Вялікі, герцаг Памераніі Казімер IV (герцаг Памераніі), герцаг Верхняй Баварыі Атон V (герцаг Баварыі) і курфюрст Брандэнбургу Людвіг VI Рымлянін.

Кангрэс, які праходзіў у маляўнічых мясьцінах, меў сваёй мэтай паказаць ўладу, багацьце і магутнасьць польскага караля. Вестка аб ім разьнеслася па ўсёй Эўропе. Банкет, арганізаваны гарадзкой радай, быў праведзены ў доме кракаўскага купца Мікалая Вяржынэка[1]. Нагодай для сьвята, якое, па словах храніста Яна Длугаша, доўжылася 21 дзень, стала нядаўняя вясельле імпэратара Карла IV і Лізаветы Памеранскай, унучкі Казімера.

Шэраг даступных сярэднявечных крыніц не заўсёды сыходзяцца на адной і той жа даты. Магчыма, на самой справе мелі месца два асобных кангрэсы: адзін у 1363 годзе, які быў зьвязаны з шлюбам, і яшчэ адзін у 1364 годзе, калі прайшоў палітычны сход манархаў. У 1364 годзе сярод пытаньняў, якія абмяркоўваліся былі атрыманьне ў спадчыну польскага стальцу Анжуйскім домам, ратыфікацыя мірнай дамовы паміж Людовік I і Карлам IV, дзе пасярэднікамі выступалі Казімер III і Болька II[2]. Важнай гістарычнай крыніцай зьяўляецца верш Гіёма дэ Машо, які апісаў банкет у доме Вяржынека[3].

  1. ^ Wierzynek | Restaurants | Krakow. www.inyourpocket.com. Праверана 2017-03-22 г.
  2. ^ Jerzy Wyrozumski - Dzieje Polski piastowskiej (History of Piast Poland), ISBN 83-85719-38-5, p. 372-372
  3. ^ Norman Davies, "God's playground", v.