Перайсьці да зьместу

Космас-1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Космас-1 (па-ангельску: Cosmos-1, па-расейску: Космос-1) — экспэрымэнтальны «сонечны ветразь», першы ў гісторыі чалавецтва касьмічны апарат, які разганяецца з дапамогай фатонаў з Сонца.

Запуск адбыўся 21 чэрвеня 2005 году з расейскай субмарыны тыпу «Кальмар» у Баранцавым моры, з дапамогай расейскай ракеты «Волна» (перароблены ў межах канвэрсіі варыянт балістычнай ракеты SS-N-18). Ракетаносьбіт даставіць «Космас-1» на арбіту вышынёй 800 кілямэтраў, дзе адбудзецца раскрыцьцё сонечнага ветразя. Плошча раскладзенага ветразя будзе складаць каля 600 квадратных мэтраў. Далей «Космас-1» будзе паціху разганяцца пад ціскам фатонаў з Сонца і выходзіць на вышэйшую арбіту (спадарожнік мусіць падняцца на 50—80 кілямэтраў за 30 дзён).

Зь Зямлі апарат можна ўбачыць у начным небе няўзброеным вокам, з шыротаў большых за 80°. Цэнтар кіраваньня знаходзіцца ў Маскве, у КБ Лавачкіна.

Бюджэт праекту складае 4 мільёны даляраў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]