Перайсьці да зьместу

Консульства БНР у Рызе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ко́нсульства БНР у Ры́зе — дыпляматычна-консульская ўстанова Беларускай Народнай Рэспублікі ў горадзе Рыга.

Ва ўмовах пагаршэньня адносінаў зь Летувой урад БНР спрабаваў пашырыць кантакты з Латвіяй, але ў 1918 наладзіць беларуска-латвійскія адносіны перашкодзіла Нямеччына — немцы выступалі супраць фарміраваньня латвійскай нацыянальнай дзяржавы (якія ажыцьцяўлялі акупацыю краіны на фоне ўварваньня бальшавікоў), але ў 1919 перашкоды для стварэньня незалежнай Латвіі былі зьнятыя. У жніўні 1919 у Рызе адкрылася консульства БНР, якое ўзначаліў Кузьма Цярэшчанка, да яго прызначэньня абавязкі консула БНР выконваў Б. Шымковіч, а трохі пазьней — Янка Чарапук. Консульства вяло перамовы зь міністрам замежных справаў Латвіі па пытаньнях мяжы й падтрымкі БНР на міжнароднай арэне. У верасьні 1919 на аснове консульства адкрылася Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі.

  • Ціхаміраў А. Балтыйскі вектар у беларускай палітыцы ў 1916—1920 гг. // Журнал международного права и международных отношений 2006 — № 1.