Міс Зямля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

«Міс Зямля» — адзін з трох самых прэстыжных конкурсаў прыгажосьці ў сьвеце нараўне зь «Міс Сьвету» і «Міс Сусьвет». Колькасьць удзельніц конкурсу лічыцца рэкордным сярод усіх конкурсаў прыгажосьці першага ўзроўню. Апошнія 6 гадоў конкурс праводзіўся на Філіпінах.

  • Міс Зямля-2001 Катарына Свэнсан з Даніі. У ліку іншых пераможцаў Міс Бразылія Сымон Рэгіс, Маргарыта Краўцова з Казахстану і Даніела Стукан з Бразыліі.
  • Міс Зямля-2002 Джэйла Глававіч была вызваленая ад абавязкаў і яе карону перадалі першай-віцэ Міс з Кеніі Віні Омвакме, у лік пераможцаў увайшлі Сладзьяна Базавіч зь Югаславіі, Юліяна Патрыцыя Драсоў з Грэцыі, Нашла Сафія Абад з Чылі.
  • Міс Зямля-2003 Данья Прынсэ з Гандурасу. У лік пераможцаў увайшлі Прысьціла Зандона з Бразыліі, Віда Самадзаі з Аўганістану, Марыянэла Зэлендон з Коста Рыкі, Дыяна Старкова з Украіны, Марта Матыясік з Польшчы.
  • Міс Зямля-2004 Прысцыла Мэйрэліс з Бразыліі. У лік пераможцаў увайшлі Мюрыель Клемэнін з Мартынікі, Стэфані Лезаж з Таіці, Яніна Гансалес з Парагваю.
  • Міс Зямля-2005 Аляксандра Браўн з Вэнэсуэлы, у ліку іншых пераможцаў Катаржына Бровіч з Польшчы, Жавана Мар’янавіч з Сэрбіі.
  • Міс Зямля-2006 Іль Эрнандэз з Чылі, сярод іншых пераможцаў Амрута Паткі зь Індыі, Кацярына Ўнталан зь Філіпінаў і Мар’яна Пуглія з Вэнэсуэлы.
  • Міс Зямля-2007 Джэсыка Трыска з Канады, у ліку іншых пераможцаў Пужэ Чыгапэкар зь Індыі і Сыльвана Сантаэла з Вэнэсуэлы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Міс Зямлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў