Колобочок
Калабочак | |
Тэматыка | дзіцячы для малодшага школьнага ўзросту |
---|---|
Пэрыядычнасьць | штомесяц |
Краіна | Украіна |
Заснавальнік | калектыў рэдакцыі |
Выдавец | ТАА «Друк Арт» |
Галоўны рэдактар | Алена Ільнецкая |
Дата заснаваньня | травень 2010 |
Мова | украінская |
Аб’ём | 24 с. |
Афіцыйны сайт | kolobochok.com.ua |
«Колобочок» (па-беларуску: Калабочак) — украінскі штомесячны літаратурна-мастацкі пазнавальна-разьвівальны часопіс для дзяцей 4—9 гадоў[1][2]. Заснаваны ў траўні 2010 году.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Часопіс арыентаваны на дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Выданьне зьмяшчае розныя матэрыялы, накіраваныя на разьвіцьцё пазнавальных, творчых здольнасьцяў у дзяцей. У ім публікуюцца вядомыя ўкраінскія і замежныя дзіцячыя пісьменьнікі, аўтары з Чарнавіцкай вобласьці, а таксама маладыя аўтары-пачаткоўцы. Часопіс ілюстраваны, разьмяшчае ў сабе апавяданьні аб традыцыйных ўкраінскіх сьвятах, памятных датах, народных звычаях, ёсьць старонка ангельскай мовы. На яго старонках знаходзяцца гульні, забавы, лічылкі, загадкі, крыжаванкі, вырабы з паперы, размалёўкі і інтэлектуальныя заданьні для дзяцей[3].
Галоўным героем часопіса зьяўляецца Калабочак, добры сябра дзяцей. У яго ёсьць сябры і памочнікі, якія дапамагаюць маленькаму чытачу разьвіваць свае творчыя здольнасьці, гуляць у гульні, вывучаць літары і лічбы, вырашаць задачы на назіральнасьць, лагічнае мысленьне і кемлівасьць[4].
Рубрыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожны нумар часопіса мае старонкі:
- Рубрыка «Саветы Калабка-ратававальнічка» сумесна з Упраўленнем МНС Украіны ў Чарнавіцкай вобласьці (інфармацыя аб паводзінах на дарозе і ў незнаёмых месцах, як паводзіць сябе, калі трапіў у бяду, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях);
- Рубрыка «Юныя таленты» (разьмяшчаюцца творы і малюнкі чытачоў «Калабочка»);
- Рубрыка «Матэматыка» (розныя заданьні на складаньне і адніманьне, цікавыя задачы, якія лёгка вырашыць);
- Рубрыка «Funny English» (мудрая сава Гертруда навучае новым словам, дапамагае выкарыстоўваць іх у сказах);
- Старонкі для развіцця логікі, мысленьня, маторыкі рук (прапануецца зрабіць выраб з паперы, вырашыць крыжаванку, знайсьці два аднолькавых малюнка, злучыць стрэлкамі словы, якія адрозьніваюцца адной літарай г. д);
- Размалёўка (у кожным нумары абавязкова ёсць размалёўка (або прырода, або жывёлы) на 22 старонцы, у нізе старонкі разьмешчаны адказы да крыжаванкі);
- Старонка пра украінскія святы, традыцыі і звычаі – рубрыка «Паважаць свае сьвяты на сьвятой украінскай зямлі» (калі і якое сьвята адзначаецца ў гонар каго, што можна і нельга рабіць у гэты дзень, каго трэба віншаваць);
- Конкурсы (размяшчаецца інфармацыя аб конкурсах, якія адбудуцца ў бліжэйшы час, вынікі мінулых конкурсаў, прызы, якія разыгрываліся і імя пераможцаў)
- Старонкі для чытаньня — рубрыка «Казка стукае ў акно» (могуць быць казка, апавяданьне або расказ)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Журнал КОЛОБОЧОК. Державне підприємство «Преса». Праверана 2022-10-07 г.
- ^ Журнал «Колобочок» для дітей. «КосівАрт» (Інформаційно-довідковий сайт міста Косів) (2017-11-05). Праверана 2022-10-07 г.
- ^ Сучасна періодика для дітей / «Колобочок». КЗ «Рівненська обласна бібліотека для дітей» (2019-07-04). Праверана 2022-10-07 г.
- ^ а б Волніна І.О. Особливості функціонування сучасних дитячих видань в Україні // Розробка дитячого журналу «Крок» / Васьківська О.Є.. — Кіеў: Інститут міжнародних відносин Національного авіаційного університету, Міністерство освіти і науки України, 2021. — С. 35—36. — 54 с.