Клепачы (аэрадром)
Выгляд
Каардынаты: 52°42′18″ пн. ш. 24°22′45″ у. д. / 52.705° пн. ш. 24.37917° у. д. Аэрадро́м Клепачы́ — аэрадром ля вёскі Клепачы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аэрадром чацьвёртае (E) клясы. Прызначаны для базіраваньня, выкананьня навучальна-трэніравальных палётаў, спэцыяльных палётаў шрубалётаў усіх тыпаў, плянэраў, звышлёгкай авіяцыі, правядзеньня спаборніцтваў па авіяцыйных відах спорту і авіямадэлізьме, выкананьня авіяцыйных працаў[1].
Памеры лётнага поля 1000х150 м, лётнае паласы — 920х78 м. Паверхня лётнага поля грунтовая[1].
Ангар для захоўваньня і абслугоўваньня авіяцыйнай тэхнікі[1].
На аэрадроме базіруецца авіятэхніка ТАА «Пружаны Авіяхімсэрвіс» — 4 дэльталёты, 2 шрубалёты[1][2].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Инвестиционное предложение «Развитие туризма на базе ООО „Пружаны Авиахимсервис“» // Инвестиционный каталог Брестской области. — С. 264.
- ^ Аэродром Клепачи (рас.) Галерея ByAvia.. Крылы Беларусі (7 ліпеня 2012). Праверана 1 жніўня 2012 г.