Кентэн Маэ
| Кентэн Маэ | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 траўня 1991[1] (34 гады) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 83 кг[2] | |
| Пазыцыя | гульнёвы | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гумэрсбах | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2008—2011 | Баер Дормаген[d] | |
| 2011—2013 | Гумэрсбах | |
| 2013—2015 | Гамбург | |
| 2015—2018 | Фленсбург-Гандэвіт | |
| 2018—2024 | Вэспрэм | |
| 2024— | Гумэрсбах | |
| Зборныя | ||
| 2010— | Францыя | |
Кентэ́н Маэ́ (па-француску: Kentin Mahé) — францускі гандбаліст нямецкага клюбу «Гумэрсбах» і нацыянальнай зборнай Францыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ужо ў малым веку перабраўся навучацца гандболу ў Нямеччыны, бо яны бацька, таксама прафэсійны гандбаліст, Паскаль Маэ на той час перабраўся ў нямецкі клюб. Дэбютаваў у клюбе «Райнлянд» у найвышэйшым нямецкім дывізіёне. У наступныя гады выступаў за шэраг нямецкіх клюбаў. У 2015 годзе склаў дамову зь нямецкім топ-клюбам «Фленсбург-Гандэвітам», дзе здолеў якасна падвысіць свае навычкі пад кіраўніцтвам трэнэра Любаміра Ўраньеша. 1 ліпеня 2018 году Мэа далучыўся да шэрагаў вугорскага «Вэспрэма»[3]. З вугорскай дружынай ён здабываў перамогі ў чэмпіянаце Вугоршчыны ў 2019, 2023 і 2024 гадах, а таксама прасоўваўся да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2019 году. Гулец тройчы трыюмфаваў у розыгрышах СЭХА-лігі. У сакавіку 2024 году стала вядома, што па сканчэньні сэзону француз вернецца да шэрагаў нямецкага «Гумэрсбаху»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Kentin Mahé // http://www.munzinger.de/search/go/document.jsp?id=01000008887
- ^ а б http://www.sg-flensburg-handewitt.de/mannschaft/kentin-mahe/
- ^ «EXTRA: Kentin Mahé lämnar Flensburg för Veszprém». Handbollskanalen.
- ^ «Transfer-Coup offiziell: Kentin Mahé kehrt in die Handball-Bundesliga zurück». Handballworld.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 22 траўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Гандбалісты клюбу «Гумэрсбах»
- Гандбалісты клюбу «Гамбург»
- Гандбалісты клюбу «Фленсбург-Гандэвіт»
- Гандбалісты клюбу «Вэспрэм»
- Гандбалісты зборнай Францыі
- Францускія гандбалісты
- Францускія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году