Кейля (замак)
Замак | |
Кейля
Keila vasallilinnus | |
Краіна | Эстонія |
Места | Кейля |
Каардынаты | 59°18′14.5″ пн. ш. 24°26′14.7″ у. д. / 59.304028° пн. ш. 24.437417° у. д.Каардынаты: 59°18′14.5″ пн. ш. 24°26′14.7″ у. д. / 59.304028° пн. ш. 24.437417° у. д. |
Тып будынка | замак |
Першае згадваньне | 1433 |
Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | 1750 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | рэшткі |
Кейля | |
Кейля на Вікісховішчы |
За́мак Ке́йля (па-эстонску: Keila vasallilinnus) — рэшткі замку ў эстонскім месьце Кейля (павет Хар’ю).
У 1976 року мясцовыя краязнаўцы знайшлі ў зарасьлях на паўднёва-ўсходняй ускраіне парку прастакутны будынак са сьценамі больш чым мэтровае даўжыні. На заходнім рагу будынку захаваліся сьляды круглае вежы. Праведзеныя ў 1970-х і 1990-х раскопкі пацьвердзілі, што даўней на гэтым месцы знаходзілася комплекс абарончых збудаваньняў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меркавана гэта была ўмацаваная сядзіба фэўдала па прозьвішчы Кегель, пабудаваная прыкладна ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя. Першыя згадкі пра яе адосяцца да 1433 року, калі новы ўласьнік Арнт Кальле прадаў сядзібу Лівонскаму ордэну. Верагодна ў 1470 року, падчас рэстаўрацыі Кейльскай царквы, сядзіба была перабудаваная ў васальны замак: да асноўнага аб’ёму памерам 15х25 м была дабудаваная вежа і нарошчаныя муры. Усе ўмацаваньні былі абкружаныя драўляным вастраколам. У сярэдзіне таксама быў выкапаны калодзеж 4-мэтровай глыбіні.
У часе Лівонскай вайны расейскія войскі спалілі замак (1560). Цягам наступных 60 рокаў замак зьмяніў 11 уласьнікаў.
XVII стагодзьдзе стала эпохай росквіту маёнтку, тут у прамысловых маштабах здабывалі ласося. Паводле швэдзкіх і нямецкіх дакумэнтаў 1686 і 1694 рокаў замак быў двухпавярховы.
У часе Паўночнай вайны 1710 року замак ізноў быў моцна пашкоджаны. У 1750 канчаткова закінуты. Рэшткі падвальных памяшканьняў часткова выкарыстоўваліся яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Паступова руіны зарасьлі, ператварыўшыся ў пагорак.
Цяпер плошча замку расчышчаная, рэшткі муроў закансэрваваныя.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Плян замку
-
Калодзеж
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр 21517 |
- Музэй Хар’юмаа (эст.)
- Эстонскія сядзібы (эст.)