Кеды
Выгляд
Кеды — спартыўны абутак. Створаныя спачатку толькі для заняткаў спортам, неўзабаве яны сталі паўсядзённым абуткам для многіх людзей. Слова «кеды» паходзіць ад амэрыканскай абутковай фірмы «Keds», заснаванай у 1916 годзе.
У спорце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ні ў якім разе не варта блытаць кеды з красоўкамі. Дзякуючы сваёй удалай форме і матэрыялу, кеды выкарыстоўваюцца людзьмі, якія займаюцца прафэсійным спортам. Звычайна пры вырабе гэтай абутку выкарыстоўваюцца эластычныя матэрыялы; падэшва робіцца з вульканізаванай гумы.