Кванза (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака Кванза на мапе Анголы

Кванза — рака ў Афрыцы. Рака працякае ў Анголе, у асноўным у кірунку на паўночны захад. Упадае ў Атлянтычны акіян на поўдзень ад сталіцы краіны, гораду Луанда.

Даўжыня — 965 кілямэтраў, плошча басэйна — каля 152 570 км². Рака зьяўляецца крыніцай гідраэлектраэнэргіі для Анголы, плаціны Капанда пабудаваная ў Маланжэ, была скончаная ў 2004 годзе. Плаціны таксама забясьпечваюць падачу вады для арашэньня плянтацыяў цукровага трысьнёга і іншых культураў у ніжняй частцы даліны Кванза. Нізоўе ракі зьяўляецца суднаходным на працягу каля 150 міляў.

Кванза — нацыянальная валюта Анголы, названая ў гонар ракі.