Каўкаская мыш
Выгляд
| Каўкаская мыш | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Грызуны (Rodentia) |
| Сямейства | Мышы (Muridae) |
| Род | Apodemus |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Apodemus ponticus Sviridenko, 1936 | |
Каўкаская мыш (Apodemus ponticus) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства Мышы (Muridae).
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца на Каўказе (Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Расея). Насяляе зьмешаныя лясы, лесастэпы, травяністыя палі і хмызьнякі.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня галавы і тулава складае ад 83 да 103 мм, хвост ад 97 да 104 мм, маса ? грамаў. Верх інтэнсіўна карычневы; ніз ад светла-шэрага да белага.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераважна начны лад жыцьця. Выкарыстоўвае натуральныя або робіць норы з гнездавымі і запаснымі камерамі. Сілкуецца насеньнем, збожжам, арэхамі і вусякамі. Захоўвае арэхі і іншую ежу. Размнажаецца ў цёплы час года, у прыплодзе 5–6 малых.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |