Перайсьці да зьместу

Кашлаты Вох

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кашлаты Вох
Гады 2006 — нашы дні
Краіна
Месца ўтварэньня Беларусь
Мова беларуская
Жанр фольк-панк
Зьвязаныя праекты Testamentum Terrae, Ветах
Удзельнікі Вячка Красулін
Віталь Касавец
Пеця Слуцкі
Сяргей Сяўрук
Артур Матвеенка
kashlatyvoh.ucoz.net

Кашлаты Вох — беларускі гурт, грае ў стылі фольк-панк. На цяперашнім этапе развіцця гурт мае 2 профілі існаваньня — электрычны і акустычны.

Пачаткам існаваньня гурта прынята лічыць 26 сьнежня 2006 году, калі Стась Чавус, Васіль Саковіч ды Вячка Красулін вырашылі граць утраёх. Гралі тады беларускія і заходнеэўрапейскія фальклёрныя творы. Гралі як трыё да ліпеня 2008 году, часам разам з сэсійнымі музыкамі. Потым празь непаразуменьні Стась пакінуў гурт. Наступіў творчы адпачынак, пасьля якога гурт распачаў пошукі новага гучаньня з сэсійнымі музыкамі. У лістападзе 2008 адбылася першая спроба злучэньня гітарнай і дудовай музыкі. Пасьля гурт вярнуўся да акустыкі, хаця не адмовіўся ад сваёй новай ідэі. У сакавіку 2009 году гурт набраў музыкаў дзеля выступу ў электрычным фармаце на «Дударскім фэсьце’09». Пасьля гэтага ізноў наступіла зацішша, зьвязанае з пастаяннай праблемай адсутнасьці ідэйных музыкаў. У жніўні да асноўнага склада гурта далучыўся Віталь Касавец (таксама гурт Testamentum Terrae) і толькі ў верасьні 2009 году гурт пачаў працу над новым матэрыялам. Выступам на «Калядным фэсьце’09» гурт вярнуўся да вялікай сцэны. Са жніўня 2013 году замест Васіля Саковіча ў гурт трапіў Артур Матвеенка, які таксама вядомы як аўтар сымфа-эмбіент праекту Dzivia.[1]

Цяпер гурт працуе над запісам дэбютнага альбома і вядзе актыўную канцэртную дзейнасьць.

Удзел у фэстывалях

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Басовішча 2011», «Дударскі фэст 2008», «Дударскі фэст 2009», «Дударскі фэст 2010», «Дударскі фэст 2011», «Дударскі фэст 2012», «Мсціслаўскі фэст 2007», «Лошыцкі фэст 2007», праекце «Па Крывіі без баяна 2007», конкурсе «Рок-школа 2008», «Czeremcha 2009» (супольна з гуртом «Квецень»), «Калядны Фэст 2009», «Фолк-Рок Вясна’2010», «Hard’n'Folk Fest 2» і шэрагу іншых мерапрыемстваў.

  • Васіль Саковіч (ударныя, дуда, блок-флейта, мандаліна, вакал)
  • Вячка Красулін (дуда, вакал, блок-флейта, ударныя, варган)
  • Віталь Касавец (бас-гітара, ударныя, перкусія, вакал)
  • Пеця Слуцкі (электрагітара)
  • Сяргей Сяўрук (ударныя)
  • DVD VA Дуды Юр’я зімовага (рэліз люты 2008)
  • CD-R Demos 2007\2008 (рэліз верасень 2008)
  • CD-R Live Video (Dudarsky Fest 2009) — promo (рэліз травень 2009)
  • CD-R Live in Minsk 22.12.2010 (рэліз снежань 2010)
  • CD-R 13 (single) (рэліз люты 2011)
  • DVD Live 2010 (рэліз ліпень 2011)
  • CD-R Hammerits (single) (рэліз сьнежань 2011)
  1. ^ Belmetal.org(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]