Перайсьці да зьместу

Кашанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Кашанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Басьценавічы
Вусьце Проня
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 39 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,8 м³/с
Плошча басэйну 146 км²
Нахіл воднай паверхні 1,5 ‰

Каша́нка — рака ў Амсьціслаўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 146 км². Выдатак вады ў вусьці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5‰.

Пачынаецца за 1,3 км на поўнач ад вёскі Басьценавічы Амсьціслаўскага раёну, вусьце каля вёскі Скварск Чавускага раёну. Цячэ Аршанска-Магілёўскай раўнінай.

Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй скрынкападобная і трапэцападобная; шырыня яе 150—300 м у высокай плыні, 400—600 м у сярэдняй, да 1,3 км у нізкай. Схілы стромкія і ўмерана стромкія (вышыня 20—25 м), парэзаныя ярамі і далінамі дробных прытокаў, на вялікім працягу адкрытыя. Абалона перарывістая, шырынёй 100—300 м, месцамі да 800 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,4 км (паміж вёскамі Шыркі і Цярэні Амсьціслаўскага раёну), на астатнім працягу зьвілістае. Шырыня ракі ў межань 1—5 м, месцамі да 10 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 198
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 198