Касьцёл сьвятых Пятра і Паўла (Старыя Васілішкі)
Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла — каталіцкі храм у в. Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры новай готыкі. Дзейнічае.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пабудаваны ў 1897—1903 гг. з чырвонай цэглы паводле задумы 1897 г. польскага архітэктара Канстанціна Вайцяхоўскага. Асьвячоны ў 1905 г. На 1932 г. налічваў 4992 парафіяніна.
Касьцёл быў узьведзены на добраахвотныя сродкі парафіян, імёны якіх выбіты на вапнавых блёках цокаля. У савецкі час на загад мясцовага начальства імёны ахвярадаўцаў былі замазаныя цэмэнтам[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вырашаны паводле канона 3-нефавай 2-вежавай базілікі. Архітэктурная задума храма падпарадкавана вертыкальнай накіраванасьці: 3 нізкія гранёныя апсіды пераходзяць у працяглы аб'ём нефа, накрытага высокім 2-схільным чырвоным чарапічным дахам, 3-ярусныя вежы маюць гранёныя шпілі, контрфорсы ступеньчатыя. Галоўны фасад вылучаюць вімпергі, стральчатыя, запоўненыя арнамэнтальнымі мудрагелістымі пераплётамі праёмы, і акно-ружа ў сярэдзіне. Тры ўваходныя стральчатыя ўваходы ўпрыгожаны скульптурна-барэльефнымі керамічнымі пано.
Нутро
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У нутры прастора расчлянёна магутнымі слупамі на 3 нефы і накрыта высокімі стральчатымі скляпеньнямі. На 8 міжнефавых слупах устаноўлены скульптуры апосталаў. На бакавых барэльефных карцінах-пано і аконных вітражах адлюстраваны Крыжовы шлях Хрыста. Галоўны, 2 кулісныя і 2 бакавыя драўляныя алтары, амбон, лавы для вернікаў выкананы ў вытанчаных формах готыкі. Вітражы, фрэскі, скульптура, чаканка, разьба па дзераве, кераміка ствараюць высокамастацкае асяроддзе храма.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.