Касьцянкі
Выгляд
Касьцянкі | |
Lithobius_forficatus | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Суставаногія |
Надкляса | Мнаганожкі |
Атрад | Касьцянкі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lithobiomorpha | |
Касьцянкі (Lithobiomorpha) — атрад губаногіх мнаганожак.
Вядома каля 800 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя пустынь. Жывуць пад камянямі, карой пнёў, у парахні, у вільготных мясьцінах. На Беларусі найчасьцей трапляецца касьцянка звычайная, або мнаганожка-каменялаз.
Даўжыня да 50 мм. Зьнешне падобныя да скаляпэндравых. Цела пляскатае, зьверху рыжаватае або карычневае. Тулава сэгмэнтаванае, укрытае цьвёрдым хітынавым покрывам (адсюль назва). Ног 15 пар.
Кормяцца дробнымі вусякамі. Здабычу забіваюць ядам залоз, што знаходзяцца ў нагасківіцах.
Раздзельнаполыя, адкладваюць адзінкавыя яйцы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касцянкі // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцянкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |