Скаляпэндравыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скаляпэндравыя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпСуставаногія
НадклясаМнаганожкі
КлясаГубаногія
АтрадСкалапендравыя
Бінамінальная намэнклятура
Scolopendromorpha

Скаляпэндравыя (Scolopendromorpha) — атрад бесхрыбетных жывёл клясы губаногіх.

Падзяляюцца на 2 сямействы: крыптапіды і скаляпэндры; каля 900 відаў. Большасьць пашыраны ў тропіках і субтропіках, глебавыя скаляпэндравыя трапляюцца ў стэпавай і лясной зонах Усходняй Эўропы. Жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у расколінах скал, глебы і інш. Кормяцца ў асноўным бесхрыбетнымі, буйныя — і дробнымі хрыбетнымі.

Даўжыня да 30 см. Цела пляскатае ў сьпінна-брушным напрамку, складаецца з членікаў, на большасьці якіх ёсць дыхальцы. Сьпіна скурыстая, звычайна цямнейшая за брушка. Скаляпэндры з бакоў галавы маюць вочы, якія складаюцца са скопішчаў простых вочак, крыптапіды — сьляпыя. Разьвіцьцё з эпімарфозам.

Многія ядавітыя, ядомыя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скалапендравыя // БелЭн у 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скаляпэндравыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў