Перайсьці да зьместу

Кастын Курэля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастын Курэля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 ліпеня 1984(1984-07-11)[1] (41 год)
Рост 185 см
Вага 75 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2013 Спартул Студэнцэск[d] 254 (82)
2013—2016 Унівэрсытаця Краёва 56 (13)
2013 Дынама Менск 14 (6)
2016—2017 Валунтар 15 (0)
2018 Акадэміка Клінчэнь[d] 0 (0)
Зборныя
2005—2006 Румынія (да 21)[d] 11 (2)
2011 Румынія 1 (0)
Трэнэрскія клюбы
2025—4 Romania national under-21 football team[d]

Кастын Рамэо Курэля (па-румынску: Costin Curelea; нар. 11 ліпеня 1984 году, Бухарэст, Румынія) — румынскі футбаліст, нападнік. У 2011 годзе правёў 1 матч у складзе нацыянальнай зборнай Румыніі.

У сваім першым матчы за «Спартул» Кастын забіў два галы. У Лізе 1 згуляў свой першы матч супраць клюбу «Уніра», 31 ліпеня 2004 году. Праз два месяцы яму ўдалося забіць свой першы гол у найвышэйшым дывізіёне. У канцы сэзону 2005—2006 гадоў «Спортул» быў паніжаны ў клясе паводле фінансавых чыньнікаў, але Кастын вырашыў працягнуць выступы за клюб. З таго часу ён неаднаразова станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды. У сэзоне 2006—2007 гадоў, Курэля забіў 14 галоў у 29 матчах[2].

У сакавіку 2013 году на правах арэнды перайшоў у менскае «Дынама». Кантракт быў разьлічаны да ліпеня 2013 году з далейшым правам выкупу[3]. Паводле словаў Сяргея Гурэнкі запрашэньне румына ў беларускі клюб было ініцыятывай Алега Пратасава, які ў свой час працаваў у Румыніі й запрыкмеціў гульца[4]. У пачатку ліпеня менскае «Дынама» ня здолела дамовіцца пра выкуп гульца і Курэля пакінуў беларускі клюб па сканчэньні тэрміну арэнды[5].

Міжнародная

[рэдагаваць | рэдагаваць]

У 2011 годзе правёў матч за нацыянальную зборную Румыніі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]