Перайсьці да зьместу

Карына Дзямідзік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карына Дзямідзік
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяКарына Дзямідзік
па-беларуску: Карына Алегаўна Дзямідзік
Нарадзілася10 лютага 1999(1999-02-10)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкаатлетка

Кары́на Дзямі́дзік (дзявочае прозьвішча — Таранда; нар. 10 лютага 1999, Баранавічы) — беларуская лёгкаатлетка, спэцыялізуецца на скачках у вышыню.

Займалася лёгкай атлетыкай у баранавіцкай СДЮШАР №2. Студэнтка БДУФК.

Срэбраны прызэр Чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў (2017, Італія). У 2018 годзе заваявала залаты мэдаль у скачках у вышыню на маладзёжным чэмпіянаце сьвету (U-20) па лёгкай атлетыцы ў Тампэрэ (Фінляндыя), з другой спробы яна ўзяла 1 м 92 см[2][3] і ўсталявала юніёрскі рэкорд Беларусі сярод дзяўчат[4].

10 жніўня на Чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў Бэрліне, заняла 12-е месца ў фінальным этапе. Пасьпяхова ўзяла дзьве вышыні — 1,82 мэтры і 1,87 м, але на кожную зь іх выдаткавала па дзьве спробы і ня здолела потым адолець вышыню 1,91 мэтры[5].

5 чэрвеня 2019 году выйграла турнір сэрыі Motonet GP у Лахці (Фінляндыя) з вынікам 1,96 мэтры і атрымала алімпійскую ліцэнзію на гульні-2020 у Токіа. Гэта другі вынік сусьветнага летняга сэзону і новы рэкорд Беларусі сярод моладзі[6]. На чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы 2019 году здолела трапіць у фінал[7].