Перайсьці да зьместу

Каранавірусная інфэкцыя-2019 у Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Каронавірус (Польшча, 2020)»)
Распаўсюд з 4 па 25 сакавіка 2020

Каранавірусная інфэкцыя ў Польшчы ўпершыню выяўленая 4 сакавіка[1][2].

Распаўсюд хваробы па паветах Польшчы 2020

Агульная колькасьць хворых у Польшчы па стане на 7 сакавіка 2020 году — 5 чалавек[3]. Да 14 сакавіка хварэла 87 чалавек[4].

16 лютага 2021 году міністар аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі паведаміў пра аднову росту заражэньняў каронавірусам: «Сёньняшні вынік — 5178 новых выпадкаў заражэньня — на 1000 больш, чым тыдзень таму. Тэндэнцыя тыднёвага росту — станоўчая ўпершыню зь сярэдзіны лістапада». Пры гэтым за содні памерла 196 чалавек. Ад пачатку пандэміі лік заражаных склаў 1 596 673 чалавекі, зь іх 41 028 памерла (сьмяротнасьць 2,5%)[5].

Урад Польшчы:

  • закрыў усе вучэбныя ўстановы: ясьлі, школы, ВНУ і г. д.
  • закрыў усе ўстановы культуры: музэі, тэатры и г.д.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]