Кармэ (спадарожнік Юпітэра)
Выгляд
спадарожнік Юпітэру | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Сэт Барнз Нікалсан |
Дата адкрыцьця | 30 ліпеня 1938 |
Месца адкрыцьця | Маўнт-Ўілсан[d] |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 24 097 020 км |
Эксцэнтрысытэт | 0,25 |
Арбітальны пэрыяд | 702,28 дня |
Нахіл арбіты | 167,53° (да экватару Юпітэру), 164,91° (да экліптыкі) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 46 км |
Сярэдні радыюс | 23 км |
Плошча паверхні | 6 600 км² |
Маса | 1,3 × 1017 кг |
Шчыльнасьць | 2,6 г/см³ |
Прыскарэньне вольнага паданьня | 0,017 м/с² |
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі | 7 гадзінаў 46 хвілінаў 55 сэкундаў |
Альбэда | 0,04 |
Тэмпэратура паверхні | 124 К (−149 °С) |
Атмасфэра | адсутнічае |
Кармэ — невялікі зьнешні рэтраградны спадарожнік плянэты Юпітэр. Адкрыты Сэтам Барнзам Нікалсанам 30 ліпеня 1938 року[1][2]. Назву атрымаў у 1975 годзе ў гонар Кармэ, маці крыцкай багіні Брытамартыды.[3] Ад 1955 да 1975 року стасоўна Кармэ ўжывалася назва Пан, якая цяпер належыць спадарожніку Сатурна.[4]
Раней Кармэ адносілі да групы Пасыфэ, цяпер жа яна ўважаецца за галоўнае цела аднайменнай групы, куды апроч Кармэ ўваходзяць Гэрсэ, S/2003 J 10, Пазытэе, Халдэнэ, Архэ, Ісаноэ, Эрыномэ, Кале, Айтнэ, Тайгэтэ, S/2003 J 9, S/2003 J 5, S/2003 J 19, Каліке, Эўкелядэ ды Каліроэ. Спадарожнікі гэтай групы аддаленыя ад плянэты на 23—24 мільёны кілямэтраў і маюць нахіл кружніку каля 165°.Jacobson, R. A. (2000).[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Nicholson, S. B. (1938). «Two New Satellites of Jupiter»
- ^ Publications of the Astronomical Society of the Pacific 50: pp.292-293. Bibcode:1938PASP…50..292N. doi:10.1086/124963
- ^ IAUC 2846: Satellites of Jupiter 1974 October 7 (naming the moon)
- ^ Payne-Gaposchkin, Cecilia; Katherine Haramundanis (1970). Introduction to Astronomy. Englewood Cliffs, N.J.: Prentice-Hall. ISBN 0-13-478107-4.
- ^ «The Orbits of Outer Jovian Satellites». Astronomical Journal 120 (5): pp.2679-2686. Bibcode:2000AJ….120.2679J. doi:10.1086/316817.