Карвіна
| Карвіна чэск. Karviná | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Чэхія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Мараўскасылескі | ||||
| Першыя згадкі | 1268 | ||||
| Горад з | 1327 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Ян Вольф[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 57,49 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 221 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 49°51′12″ пн. ш. 18°32′27″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 56 848 чал. (2014) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 733 01 | ||||
| Нумарны знак | T | ||||
| Сайт | karvina.org | ||||
| Карвіна на мапе Чэхіі Карвіна | |||||
Ка́рвіна (па-чэску: Karviná) — горад на ўсходзе Чэхіі. У ім пражывае блізу 49 тысяч жыхароў. Стаіць на рацэ Ольша ў гістарычным рэгіёне Цешынскай Сылезіі. Карвіна вядомая як прамысловы горад, павязаны з здабычай вугалю. Гістарычны цэнтар Карвіна-Фрыштату добра захаваўся і ахоўваецца як гарадзкі помнік.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая пісьмовая згадка пра Карвіну датуецца 1268 годам. Места, якое ў тыя часы мела назву Фрыштат, было на гандлёвым шляху, што спрыяла ягонаму разьвіцьцю. Цягам гадоў Карвіна атрымала розныя прывілеі, але росквіт скончыўся з Трыццацігадовай вайной[2].
Адкрыцьцё радовішчаў каменнага вугалю ў Карвіне ў другой палове XVIII стагодзьдзя прывяло да значнай зьмены ў эканамічным разьвіцьці гораду і ўсяго рэгіёну. Менш значная вёска Карвіна ля важнага гораду Фрыштат набыла значэньне для ўсёй Аўстра-Вугоршчыны[2]. Пасьля Першай сусьветнай вайны гэты раён аспрэчваўся Польшчай і Чэхаславаччынай, а пасьля падзелу Цешынскай Сылезіі ў 1920 годзе ён стаў часткай Чэхаславаччыны як галоўны горназдабыўны цэнтр краіны. У 1923 годзе Карвіна атрымала статус места. У кастрычніку 1938 году гэты рэгіён быў анэксаваны Польшчай як частка рэгіёну, вядомага як Завольша, а падчас Другой сусьветнай вайны быў акупаваны нацысцкай Нямеччынай. У горадзе дзеяла гестапаўская турма[3] і некалькі лягераў прымусовай працы, у тым ліку Поленлягер выключна для палякаў[4], лягер выключна для габрэяў[5], і падлягер нацысцкай турмы ў Цешыне[6]. Пасьля вайны тэрыторыя зноў стала часткай Чэхаславаччыны.
У 1948 годзе Карвіна, Фрыштат і навакольныя вёскі Даркаў, Рай і Старэ-Места былі аб’яднаныя ў адзін горад пад назвай Карвіна[2]. Герб Фрыштату быў абраны ў якасьці герба навастворанага места. Фрыштат стаў гістарычным цэнтрам гэтага прамысловага гораду. Час пасьля Другой сусьветнай вайны характарызуецца эканамічнай арыентацыяй на цяжкую прамысловасьць. У 2003 годзе Карвіна стала статутным местам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.karvina.cz/deje-se/karvina-ma-noveho-primatora
- 1 2 3 «Historie». City of Karviná.
- ↑ «Gestapogefängnis Karviná». Bundesarchiv.
- ↑ «Polenlager Karwin». Bundesarchiv.
- ↑ «Zwangsarbeitslager für Juden Karviná». Bundesarchiv.
- ↑ «Außenkommando des Strafgefängnisses und Stammlagers Teschen (Cieszyn) in Karviná». Bundesarchiv.