Караль Жураўскі
Выгляд
Караль Жураўскі (1903—1994, Уроцлаўскае ваяводзтва, Польшча), рыма-каталіцкі сьвятар, краязнавец.
Напярэдадні Другой сусьветнай вайны працаваў пробашчам у мястэчку Крошын. Зьбіраў успаміны і дакуманты навакольля, у тым ліку якія тычыліся Паўлюка Багрыма. Падрыхтаваў гісторыю мястэчка.
У 1940 годзе арыштаваны савецкімі ўладамі. Пасьля вайны жыў і працаваў у Польшчы вёска Сьвента Катажына. У 1988 перадаў у Інстытут АН БССР свае матэрыялы пра П.Багрыма і свой рукапіс пра гісторыю сям'і паэта.
З 1974 па 1986 год падараваў бібліятэцы Драгічанскай духоўнай сэмінарыі каля 900 тамоў кніжак і часопісаў (агульная вага дасланай літаратуры больш 600 кг).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Слоўнік Маракова(недаступная спасылка)