Караль Грынявецкі
Выгляд
Ка́раль Грыняве́цкі (па-польску: Karol Hryniewiecki; 13 сьнежня 1841, Пульсын-14 красавіка 1929, Львоў) — рымска-каталіцкі й польскі дзяржаўны дзеяч. У 1883 быў прызначаны папам Лявонам XIII віленскім біскупам, якім фармальна заставаўся да 1889, бо ўжо ў 1885 за супраціў русіфікацыі быў сасланы ў Яраслаўль. У 1891 быў прызначаны тытулярным арцыбіскупам Пэржу. Ад 1894 жыў у Галічыне. У 1921 быў паслом на сойм Сярэдняе Літвы.