Капіталіна Баркоўская
Капіталіна Рыгораўна Баркоўская | |
Капитолина Григорьевна Барковская | |
Род дзейнасьці | акторка |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 ліпеня 1920 |
Месца нараджэньня | в. Дароніна, Тарскі павет, Цюменская губэрня, РСФСР |
Дата сьмерці | 18 сьнежня 2010 |
Месца сьмерці | Омск, Расея |
Занятак | акторка |
Узнагароды |
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Капіталіна Рыгораўна Баркоўская (па-расейску: Капитолина Григорьевна Барковская; 28 ліпеня 1920, в. Дароніна, Тарскі павет, Цюменская губэрня, РСФСР, цяпер Тэўрыскі раён Омскай вобласьці РФ — 18 сьнежня 2010, Омск, Расея) — Заслужаная акторка РСФСР (1956).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На прафэсійную сцэну прыйшла з самадзейнасьці. У 1936—1946 гг. працавала ў драматычных тэатрах Алдана (Якуцкая АССР), Маздоку (Стаўрапольскі край), Элісты (Калмыцкая АССР) ды Чыты (Далёкаўсходні край). У 1946—1956 гг. — акторка Омскага ТЮГа. Сярод роляў: Беатрычэ («Слуга двух паноў» К. Гальдоні), Джэма («Авадзень» Э. Войніч), Агафья Ціханаўна («Вясельле» М. Гогаля) і інш. У 1956—1993 гг. — адна з вядучых акторак Омскага акадэмічнага тэатра драмы. Сярод роляў: Ракіціна («Далі неаглядныя» М. Вірты), цёця Тоні («Прачніся і сьпявай» М. Дзярфаша), Каралева Лізавета («Марыя Ст'юарт» Ф. Шылера), Рэгана («Кароль Лір» Ў. Шэксьпіра), Вера Сяргееўна («Энэргічныя людзі» В. Шукшына), Зыбкіна («Праўда — добра, а шчасьце — лепей» А. Астроўскага). У 1994—2004 гг. на сцэне Омскага дзяржаўнага камэрнага «Пятага тэатра». Сярод роляў: «Фіктыўны брак» В. Вайновіча, «Сьвеціць, ды ня грэе» А. Астроўскага. Як рэжысэр узначальвала аматарскі драматычны калектыў мэдыцынскага інстытуту. Выканала галоўную ролю Марыі Марозавай ў фільме-спэктаклі Генадзя Трасьцянецкага і Вольгі Сокавых «У войны — не жаночы твар» (1988) па аповесьці Сьвятланы Алексіевіч. За гэтую ролю ў 1995 г. атрымала званьне ляўрэата Дзяржаўнай прэміі імя К. С. Станіслаўскага. У 2002 г. на фэстывалі-конкурсе «Лепшая тэатральная работа 2001 года» была адзначаная ганаровым званьнем «Легенда омскай сцэны». У 1970-я гады была дэпутатам омскага гарадзкога савета шасьці скліканьняў, узначальвала камісію па культуры. Узнагароджаная Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцягу (1971) і мэдалямі: «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1992), «60 год Узброеных сіл СССР». Грамадзянская паніхіда адбылася 21 сьнежня 2010 г. у 13.00 у Доме актора імя Н. Д. Чонішвілі. Пахавана 21 сьнежня 2010 г. на паўночным мэмарыяльных могілках Омска.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |