Перайсьці да зьместу

Капліца Найсьвяцейшай Панны Марыі (Ашмяны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Ашмяны
Каардынаты 54°25′39″ пн. ш. 25°56′04″ у. д. / 54.4275° пн. ш. 25.93444° у. д. / 54.4275; 25.93444Каардынаты: 54°25′39″ пн. ш. 25°56′04″ у. д. / 54.4275° пн. ш. 25.93444° у. д. / 54.4275; 25.93444
Капліца Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Капліца Найсьвяцейшай Панны Марыі
Капліца Найсьвяцейшай Панны Марыі
Капліца Найсьвяцейшай Панны Марыі

Капліца Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Ашмянах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места, на старых могілках. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Драўляную могілкавую капліцу ў Ашмянах збудавалі намаганьнямі ашмянскага бурмістра Гальяша Высоцкага і дэкана кс. Казімера Сайкоўскага па 1872 годзе з матэрыялаў ліквідаванага ўладамі Расейскай імпэрыі дамініканскага касьцёла. За савецкім часам капліцу зачынілі і занядбалі, яе будынак ператварыўся ў руіны.

У траўні 2004 году пачалася рэстаўрацыя капліцы пад кіраўніцтвам ашмянскага пробашча Яна Пузыны.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём, які складаецца з малітоўнай залі, амаль квадратнага прэзьбітэрыюму і дзьвюх закрысьціяў, перакрытых адзіным 2-схільным дахам. Галоўны фасад пазнаецца 4-калённым портыкам.

На могілках каля капліцы спачылі яе фундатары Гальяш Высоцкі і кс. Казімер Сайкоўскі[1].

  1. ^ Могілкавая капліца ў Ашмянах, Ашмяны і Ашмяншчына, 8 жніўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]