Канцэпт (лінгвакультуралёгія)
Выгляд
Канцэ́пт — згустак культуры, сукупнасьць уяўленьняў і асацыяцыяў, зьвязаных з пэўным словам, якія кансалідуюцца ў сьвядомасьці чалавека[1]. Інакш кажучы, гэта слова, значэньне якога шырэй за тлумачэньне ў слоўніку агульналінгвістычнага тыпу і раскрываецца праз апэляцыю да карціны сьвету. Прыклад: душа, сьцяна, вада, сем.
Паняцьце канцэптасфэра (мовы і культуры) у навуковае асяродзьдзе ўвёў Д. С. Ліхачоў. Займаліся дасьледаваньнем канцэптаў Вяжбіцкая, Булыка, Фрумкіна, Вераб’ёў, Чумак.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Степанов, 1997. С. 40
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Степанов Ю. С. Константы: Словарь русской культуры. — М.: Языки русской культуры, 1997. — 824 с.