Перайсьці да зьместу

Канфэрэнцыя ААН па гандлі і разьвіцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канфэрэнцыя ААН па гандлі й разьвіцьці (ЮНКТАД) — орган Генэральнай асамблеі ААН. Канфэрэнцыя створаная ў 1964 року. Штаб-кватэра ЮНКТАД знаходзіцца ў Жэнэве. На сёньняшні дзень канфэрэнцыя налічвае 194 краіны-ўдзельніцы. Рашэньні ЮНКТАД прымаюцца ў выглядзе рэзалюцый і маюць рэкамэндацыйны характар.

  • спрыяньне разьвіцьцю міжнароднага гандлю;
  • раўнапраўнае, ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі;
  • выпрацоўка рэкамэндацыяў, прынцыпаў, арганізацыйна-прававых умоваў і мэханізмаў функцыянаваньня сучасных міжнародных эканамічных зносін;
  • удзел у каардынацыі дзеяньняў іншых установаў сыстэмы ААН у галіне эканамічнага разьвіцьця гаспадарчых сувязяў і заахвочваньня міжнароднага гандлю.