Канстанцін Васільеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Канстанцін Васільеў
Канстанцін Васільеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 жніўня 1984 (35 гадоў)
Талін, Эстонская ССР
Рост 173 см
Вага 69 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ягелёнія
Нумар 84
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002
2002
2003—2007
2008—2011
2011
2011—2014
2014—2015
2015—
ХЮЙК Эмастэ
Таліна
Левадыя Талін
Нафта Лендава
Копэр
Амкар
Пяст
Ягелёнія
4 (0)
25 (10)
124 (49)
102 (13)
22 (3)
63 (4)
25 (5)
15 (3)
Зборныя
2006— Эстонія 85 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 лістапада 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2015.

Канстанцін Васільеў (па-эстонску: Konstantin Vassiljev; нарадзіўся 16 жніўня 1984 году, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі футбаліст, паўабаронца польскага клюбу «Ягелёнія» і гулец нацыянальнай зборнай Эстоніі. Адрозьніваецца моцным ударам з далёкіх дыстанцыяў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў займацца футболам у Маарду. Дэбютаваў у складзе клюбу «Таліна ЯК» ва ўзросьце шаснаццаці гадоў, у 2001 годзе. У тым жа годзе кароткі час правёў у клюбе «ХЮЙК Эмастэ». Год праз далучыўся да «Левадыі». У 2007 годзе стаў капітанам клюбу, але адмовіўся падоўжыць кантракт і перайшоў у славенскі клюб «Нафта» зь Лендавы.

Першы матч у славенскай лізе правёў 2 сакавіка 2008 году, калі «Нафта» пацярпела паразу зь лікам 2:0. Першы гол у лізе забіў 16 сакавіка 2008 году. У лютым 2011 году падпісаў 2,5-гадовы кантракт з клюбам «Копэр». 30 жніўня 2011 года перайшоў у пермскі «Амкар».

26 жніўня 2014 году далучыўся да польскага клюбу «Пяст»[1].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе нацыянальнай зборнай Эстоніі дэбютаваў 31 траўня 2006 году супраць зборнай Новай Зэляндыі ў таварыскім матчы[2].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Левадыя»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Канстанцін Васільеўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў