Кансорцыя (сацыялёгія)
Кансо́рцыя — у пасыянарнай тэорыі этнагенэзу, аб’яднаньне невялікіх груп людзей для дасягненьня адзінай мэты, якія злучаны адзіным гістарычным лёсам. Прыклад кансорцыі — «кружкі», грамадзкія аб’яднаньні, сэкты, злачынныя супольнасьці, рабочыя і іншыя добраахвотныя аб’яднаньні. Кансорцыя, падчас працэсаў этнагенэзу, можа перарасці ў больш высокія этнічныя таксоны: субэтнас, этнас, супэрэтнас. Працэс утварэньня кансорцыяў асабліва актыўны ў фазе ўздыму пасьля пасыянарнага штуршка. Кансэрватыўныя аб’яднаньні распадаюцца нават пры жыцці іх заснавальнікаў. У якасьці прыкладаў кансорцыяў, што былі пачаткам зараджэньня супэрэтнічных сыстэм, Леў Гумілёў прыводзіць войска людзей «доўгай волі» Чынгісхана і група першых рымлянаў, якія пасяліліся на рацэ Тыбр.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гумілёў Л. Н. Этнагенэз і біясфэра Зямлі. СПб.: Крыстал, 2001. ISBN 5-306-00157-2
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|