Перайсьці да зьместу

Кансананс (літаратура)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кансананс (ад лац. consonantia — гармонія, сугучнасьць) — стылістычны прыём, які звычайна выкарыстоўваецца ў паэзіі і песьнях, якому характэрна паўтарэньне аднолькавых зычных два ці больш разоў у кароткай пасьлядоўнасьці:

Лілею млявы плёс люляе,
З-пад зьлежаных аблок здалёк
Ляціць віхлясты і бялявы,
Пялёстак лёгкі — матылёк

— Рыгор Барадулін, «Матылёк»

Кансананс ня варта блытаць з асанансам, які ўяўяле сабой паўтарэньне галосных. Алітэрацыя зьяўляецца асаблівай формай кансанансу, дзе зычны, які паўтараецца, знаходзіцца напачатку кожнага слова: блакітным блёкатам блюзьнерыць бліскавіца.

У паэтычным аналізе алітэрацыю звычайна адрозьніваюць ад іншых формаў кансанансу.