Перайсьці да зьместу

Кангрэс русінскай мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канґрэ́с русі́нскае мо́вы (па-русінску: Конґрес русиньского языка) — арґанізацыйная форма каардынацыі супрацы між удзельнікамі спробаў выпрацаваць сучасную зьяднаную літаратурную мову карпацкіх русінаў, ґрунтаванай на большым удзеле фанэтычнага прынцыпу у правапісе.

Сьпіс канґрэсаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • І Канґрэс русінскае мовы, Бардзеёўске Купэлі, 6—7 лістапада 1992
  • ІІ Канґрэс русінскае мовы, Прэшаў, 16—17 красавіка 1999
  • ІІІ Канґрэс русінскае мовы, Кракаў, 13—16 верасьня 2007
  • ІV Канґрэс русінскае мовы, Прэшаў, 23—25 верасьня 2015

Пастаўленыя мэты й дасягнутыя вынікі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Першы Канґрэс русінскае мовы вызначыў мэту паводле рэтараманскае мадэлі, найперш скадыфікаваць чатыры стандарты русінскае мовы (у Славаччыне, Польшчы, Украіне й Вугоршчыне, а потым скласьці зь іх г. зв. кайнэ (з гр. κοινὴ διάλεκτος – «зьяднаная мова»).

Другі Канґрэс русінскае мовы канстатаваў спраўнасьць прынятае стратэґіі й азначыў мэты ў рамках падрыхтоўкі публікацыі маанґрафіі «Русінская мова». Манаґрафія выйшла 2004 року.[1]

Трэці Канґрэс русінскае мовы канстатаваў, што ёсьць «сур’ёзныя праблемы» зь зьяднаньнем вырабленых рэґіянальных варыянтаў і абнавіў працу інтэррэґіянальнае моўнае камісіі.[2]

Чацьверты Канґрэс русінскае мовы ў сваіх заключэньнях ужо ня ўзгадваў пра зьяднаньне рэґіянальных нормаў у зьяднанае кайнэ, але даў большую вагу на тое, каб дабіцца павагі да вырабленых рэґіянальных нормаў і іх практычнай імплемэнтацыі.[3]

Усталяваная мэта пра зьяднаную літаратурную мову карпацкіх русінаў на фанэтычным ґрунце застаецца дагэтуль недасягнутаю.

  1. Paul Robert Magocsi (red.). Русиньскый язык.
  2. Анна Плїшкова (ед.). Русиньскый язык меджі..., с. 5.
  3. Info_Rusyn о IV. Конгресѣ...

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]