Канатопскі трамвай
Канатопскі трамвай | |
Трамвайная сыстэма | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Горад | Канатоп |
Тып сыстэмы | пасажырская |
Дата адкрыцьця | 29 сьнежня 1949 (74 гады таму) |
Колькасьць маршрутаў | 3 |
Колькасьць маршрутаў у пэрыяд максымальнага разьвіцьця | 4 |
Інфраструктура | |
Даўжыня кантактнай сеткі | 27,8 |
Даўжыня кантактнай сеткі ў пэрыяд максымальнага разьвіцьця | 27,8 |
Колькасьць трамвайных паркаў | 1 |
Колькасьць трамвайных паркаў у пэрыяд максымальнага разьвіцьця | 1 |
Колькасьць вагонаў | 16 |
Колькасьць вагонаў у пэрыяд максымальнага разьвіцьця | 44 |
Мадэлі эксплюатаваных трамваяў | КТМ-5М3 К-1 |
Шырыня каляіны | 1524 мм |
Тып сілкаваньня | кантактная сетка |
Напружаньне кантактнай сеткі | 550 В |
Статыстыка | |
Агульная даўжыня маршрутаў | 44,9 |
Працягласьць самага доўгага маршруту | № 2 (21,1 км) |
Працягласьць самага доўгага маршруту за ўсю гісторыю сыстэмы | № 2 |
Канато́пскі трамвай (па-ўкраінску: Конотопський трамвай, [konoˈtɔpsʲkɪj t̪rɑmˈʋɐi̯]) быў пушчаны ў Канатопе 25 сьнежня 1949 году. Па стане на 2019 год маецца 3 маршруты, 27,8 км сеткі, 1 дэпо і 16 вагонаў.
Трамвайная сетка складаецца з трох лініяў і мае агульную працягласьць 28 км, зьяўляючыся, такім чынам, адной з самых маленькіх трамвайных сетак ва Ўкраіне. Значная частка сеткі зьяўляецца аднапутнай (з разьездамі). Частка вуліцаў, па якіх праходзіць трамвай, ня мае цьвёрдага пакрыцьця. Лініі абслугоўваюцца трамваямі тыпу КТМ-5, пабудаванымі з 1975 па 1989 на Усьць-Катаўскім вагонабудаўнічым заводзе імя С. М. Кірава (УКВЗ).
Трамваі выходзяць на маршруты з 6:00 да 20:00. Праезд у Канатопскім трамваі каштаваў у 2019 годзе 2,00 грыўны, незалежна ад адлегласьці.
Маршруты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 вул. Дэпоўская — Заграбельле (40-хвілінны такт)
- 2 вул. Рабашапка — завод «Матордэталь» (55-хвілінны такт) (найбольш працяглы маршрут)
- 3 вул. Дэпоўская — Пасёлак КВРЗ (35-хвілінны такт)