Канал танальнай частасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канал танальнай частасьці (канал ТЧ) — гэта сукупнасьць тэхнічных сродкаў (апаратуры) і асяродзьдзя перадачы (фізычны ланцуг і т. д.), якая забясьпечвае перадачу электрычных сыгналаў сувязі з эфэктыўна перадатнай паласой частасьці (ЭППЧ) 0,3—3,4 кГц.

Эфэктыўна перадатная паласа частасьціпаласа частасьцяў, рэшткавае згасаньне на крайніх частасьцях якой адрозьніваецца ад рэшткавага згасаньня на частасьці 800 Гц ня больш чым на 1 Нп пры максымальнай далёкасьці сувязі, якая ўласьцівай дадзенай сыстэме.

Шырыня ЭППЧ вызначае якасьць тэлефоннай перадачы, і магчымасьць выкарыстаньня тэлефоннага каналу для перадачы іншых відаў сувязі. У адпаведнасьці зь міжнародным стандартам для тэлефонных каналаў шматканальнай апаратуры ўсталявана ЭППЧ ад 300 да 3400 Гц. Пры такой паласе забясьпечваецца высокая ступень пераборлівасьці гаворкі, добрая натуральнасьць яе гучаньня й ствараюцца вялікія магчымасьці для другаснага ўшчыльненьня тэлефонных каналаў.

Рэжымы працы канала ТЧ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэжым
канала ТЧ
Узровень на ўваходзе
каналу Рвх, дб/Нп
Узровень на выхадзе
каналу Рвых, дб/Нп
Рэшткавае
згасаньне аr, дб/Нп
2ПР АК 0/0 −7.0/-0.8 +7.0/+0.8
2ПР ТР −3.5/-4 −3.5/-4 0/0
4ПР АК −13/-1.5 +4.0/+0.5 −17.0/-2.0
4ПР ТР +4.0/+0.5 +4.0/+0.5 0/0

Прызначэньне рэжымаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2 ПР АК — для адкрытай тэлефоннай сувязі пры адсутнасьці на тэлефонным камутатары транзытных падаўжальнікаў;
  • 2 ПР ТР — для часавых транзытных злучэньняў адкрытых тэлефонных каналаў, а таксама для канцавой сувязі пры наяўнасьці на тэлефонным камутатары транзытных падаўжальнікаў;
  • 4 ПР АК — для выкарыстаньня ў сетках шматканальнага танальнага тэлеграфа, зачыненай тэлефоннай сувязі, перадачы дадзеных і т. п., а таксама для транзытных злучэньняў пры значнай даўжыні злучальных лініяў;
  • 4 ПР ТР — для доўгачасовых транзытных злучэньняў.