Камісар
Выгляд
Камісар (па-польску: komisarz, па-француску: commissaire, па-лацінску: commissarius, па-расейску: комиссар) — упаўнаважаны: намесьнік, надзелены уладаю прадстаўнік мэтраполіі (цэнтра кіраваньня).
- Камісары каралеўскія — ўсталявалі мяжу паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй ў 1585 г.; кіраўнік маёнткам.
- У Францыі XVIII ст. — упаўнаважаны Канвэнта; напрыклад камісары Кулён, Лягранж, Лявуазье і Ляпляс вымяралі ў 1795 годзе даўжыню парыскага мэрыдыяна з мэтай вызначэньня велічыні мэтра.
- Чалец камісіі ў Расейскай імпэрыі — надзелены выканаўчаю уладай, альбо упаўнаважаны, надзелены аднаасобнай уладай. Асаблівы шмат камісараў быў пры Пятры I; камісары былі пры Cэнаце, камісарам даручалася кіраваньне казённымі заводамі і інш..
- кіраўнік з грамадзка-палітычнымі ці адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі. Народны камісар — чалец ураду, які стаяў на чале Народнага камісарыята СССР (і Ваенныя камісары таксама).
- У некаторых краінах службовая асоба з адміністрацыйнымі і паліцэйскімі функцыямі (камісар паліцыі).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Словник іншомовних слів», за ред. академіка АН УРСР О. С. Мельничука, м. Київ, 1985 р., с. 429;
- «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г., том 26, с. 572.