Кампіноская пушча
Выгляд
Кампіно́ская пушча (па-польску: Puszcza Kampinoska) — лясны масіў у Польшчы, у Мазавецкім ваяводзтве ў паўночна-заходнім кірунку ад Варшавы. З поўначы і ўсходу пушча абмежаваная рэчышчам Віслы, на захадзе — рэчышчам ракі Бзуры і з поўдня — схіламі Ловіцка-Блонскай раўніны. Гэтая тэрыторыя займае плошчу ў 670 квадратных кілямэтраў, аднак толькі каля 270 квадратных кілямэтраў займае лес. У цяперашні час большую частку Кампіноскай пушчы займае аднайменны нацыянальны парк.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз пушчу праходзяць шматлікія турыстычныя шляхі пешыя і раваровыя.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Lechosław Herz, 2002, Puszcza Kampinoska, Pruszków, Wyd. Oficyna Wydawnicza «Rewasz», ISBN 83-85557-96-2.
- Marcin Zamorski, 2006, Spacerem, rowerem… Puszcza Kampinoska i okolice, Warszawa, Wyd. Wydawnictwo Rajd, ISBN 978-83-919217-6-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампіноская пушча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў