Камель
Выгляд
Камель — тоўстая частка ствала дрэва непасрэдна над коранем і карэнішчам, тоўсты «ніжні» канец бервяна або расьліны, корань воласу, дзяржальня мятлы, абвязаная частка пучка дубцоў або галінак, веніка. Камлём таксама называюцца верхні «каранёвы» канец палі, тоўстая частка (дзяржальня) вудзільна.
Вывернуты зь зямлі камель часам называюць карчом.
Назва паходзіць ад слова «кім», блізка таксама да лет. kamėnas, kamíenas, лат. kamans, «камель»[1].