Камары
Камар | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Суставаногія |
Кляса | Вусякі |
Атрад | Мухі |
Падатрад | Доўгавусыя |
Сямейства | Камары |
Бінамінальная намэнклятура | |
Culicidae | |
Камары́, або сапра́ўдныя камары́, або крывасмо́кавыя камары́ (Culicidae) — сямейства двухкрылых вусякоў, якія належаць да групы даўгавусых (Nematocera), саміцы імага якіх у большасьці выпадках зьяўляюцца кампанэнтам комплексу гнуса.
Камары праходзяць чатыры этапы жыцьцёвага цыклю: яйка, лічынка, лялячка й дарослая асоба, як то імага. Дарослыя самкі адкладаюць яйкі ў стаячай вадзе, якая можа быць саланчаковай, азёрная, лужынай ці знаходзіцца ў штучным рэзэрвуары. Першыя тры этапы ажыцьцяўляюцца на вадзе й займаюць прыкладна 5—14 дзён у залежнасьці ад тэмпэратуры й іншых умоваў навакольнага асяродзьдзя. Зь яек вылупляюцца лічынкі, якія потым ператвараюцца ў лялячак. Дарослыя камары выходзяць зь лялячкі, якая плавае на паверхні вады. Дарослыя асобіны жывуць на працягу 4—8 тыдняў[1].
Камары маюць ротавыя органы, адаптаваныя для праколваньня скуры жывёлаў і расьлінаў. Яны складаюцца зь верхняй і ніжняй губы, якія выцягваюцца, утвараючы футляр, дзе зьмяшчаюцца доўгія тонкія іглы, але ў самцоў ротавыя органы зьяўляюцца недаразьвітымі. Мужчынская асоба камароў звычайна сілкуецца нэктарам і расьлінным сокам, аднак самка камара павінна атрымлівае пажыўныя рэчывы з крыві чалавека ці жывёлаў, перш чым яна адкладвае яйкі. Існуюць каля 3500 відаў камароў, якіх можна знайсьці па ўсім сьвеце. Сьліна камара перадаецца жывёле ці чалавеку падчас укусу, і можа выклікаць водрыкі ці сьверб. Акрамя таго, многія віды могуць заглынаць хваробатворныя мікраарганізмы падчас укусу і перадаваць іх наступным ахвярам. Такім чынам, камары ёсьць аднымі з галоўных пераносчыкаў паразытарных захворваньняў, як то малярыя і філярыя, і арбавірусных захворваньняў, як то жоўтая ліхаманка, чыкунгунья, ліхаманка Заходняга Нілу, ліхаманка дэнге і Зыка. Перадаючы хваробы, камары выклікаюць сьмерць большай колькасьці людзей, чым любы іншы таксон жывёлаў, то бок чалавечыя страты складаюць больш за 700 тысяч штогод[2][3][4]. Сьцьвярджаецца, што амаль палова людзей, якія калі-небудзь жылі на сьвеце, памерлі ад хваробы, якую пераносяць камары[5][6], але гэта сьцьвярджэнне часьцяком аспрэчваецца. Камары не могуць жыць і нармальна функцыянаваць, калі тэмпература паветра апускаецца ніжэй за 10°C. Найвялікшая актыўнасьць камароў выяўляецца пры тэмпературы 15—25°C.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Mosquito’s Life Cycle». Westchester County Department of Health.
- ^ «Mosquitoes of Michigan — Their Biology and Control». Michigan Mosquito Control Organization.
- ^ «Would it be wrong to eradicate mosquitoes?». BBC News.
- ^ «Mosquitoes Kill More Humans Than Human Murderers Do». Smithsonian Magazine.
- ^ Timothy C. Winegard (20 Aug 2019). «The Mosquito: A Human History of Our Deadliest Predator». Text Publishing. — С. 2. — ISBN 9781925774702.
- ^ «The mosquito has killed billions and changed our DNA—and it’s going to get worse». Maclean’s.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Камары. Curlie (анг.).
- Камары. National Geographic (анг.).
- Камары й захворваньні. Illinois Department of Public Health (анг.).