Перайсьці да зьместу

Калібр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Калібар»)
Кулі ад патронаў розных калібраў.

Калі́бр — дыямэтральны памер каналу рулі (паводле ягоных палях), адзін з асноўных паказьнікаў для пальнай зброі і артылерыі, таксама як і для патронаў, знарадаў, тарпэдааў і бомбаў.

Звычайна вымяраецца ў цалях або ў мілімэтрах[1][2]. У наразной рулі адлегласьць вымяраецца паміж супрацьлеглымі палямі (меншы дыямэтар) або паміж супрацьлеглымі канаўкамі (большы дыямэтар). Вымярэньні паводле канавак ёсьць звычайнымі ў патронных абазначэньнях, што паходзяць з ЗША, у той час як вымярэньні паводле палёў больш распаўсюджаныя ў іншых частках сьвету. Вымярэньні паводле канавак выкарыстоўваюцца дзеля максымальнай дакладнасьці, бо нарэзка і канкрэтны калібр, вызначаны такім чынам, ёсьць вынікам фінальнай апрацоўкі, якая перарэзвае канаўкі ў чарнавы канал, пакідаючы «палі».

Добрая эфэктыўнасьць патрабуе канцэнтрычнага, прамога каналу, які дакладна цэнтруе знарад у рулі, замест «шчыльнай» пасадкі, якую можна атрымаць нават пры неканцэнтрычных, скрыўленых каналах, што выклікаюць празьмернае церце, забруджваньне і неўраўнаважаны, вагаючыся знарад у палёце.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ↑ Firearms Definitions Архіўная копія ад 29.01.2026 г.
  2. ↑  Barnes, Frank C. Cartridges of the World: A Complete and Illustrated Reference for More than 1500 Cartridges. — Iola, Wis.: Krause Publications, 2016. — ISBN 978-1440246425