Какурэ кірысітан
Какурэ кірысітан (па-японску: 隠れキリシタン, «патаемны хрысьціянін») — сучасная назва чальцоў японскае Каталіцкае Царквы ў эпоху Эда, якія сышлі ў падпольле пасьля Сімабарскага паўстаньня 1630-х роках з-за забароны вызнаньня каталіцкай веры.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Какурэ кірысітане завуцца «схаванымі» хрысьціянамі, паколькі патаемна працягнулі практыкаваць хрысьціянства. Яны ладзілі набажэнствы ў таемных пакояў хатаў. Зь цягам часу фігуры сьвятых і Дзевы Марыі былі адаптаваныя пад выгляд традыцыйных статуяў Буды і бодгісатваў; выявы Панны Марыі, створаныя паводле будыйскай багіні міласэрнасьці Канон, сталі называцца «Марыя Канон»[2]. Малітвы былі набліжаныя па гучаньні да будыйскіх харалаў, хоць з мноствам лацінскіх, партугальскіх і гішпанскіх словаў. Біблія і літургічныя творы перадаваліся вусна, паколькі друкаваныя асобнікі канфіскоўваліся ўладамі. З-за выгнаньня ў XVII стагодзьдзі каталіцкіх сьвятароў іхнюю ролю на служэньнях хрысьціянаў какурэ выконвалі сьвецкія лідэры.
У асобных выпадках супольнасьці адыходзілі ад хрысьціянскага вучэньня, іхнія вераваньні прыпадабняліся да ўшанаваньня памерлых, ролю якіх адыгрывалі хрысьціянскія мучанікі.
Пасьля рэстаўрацыі Мэйдзі ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя і аднаўленьня рэлігійнай свабоды з падпольля выйшлі каля 30 000 хрысьціянаў, улічваючы тых, што ўхіліліся ва ўласныя адгалінаваньні хрысьціянства. Какурэ кірысітан сталі называць {Ніхонга|Mukashi Kirishitan|昔キリシタン||}}, ці «старажытныя» хрысьціяне. Большасьць зь іх узьядналася з каталіцкай царквой пасьля адмаўленьня ад неартадаксальных, сынкрэтычных практыкаў. Тыя, што адмовіліся злучацца з каталіцтвам, сталі звацца ганарэ кірысітан (離れキリシタン (па-японску: {{{2}}} ) — аддзеленыя хрысьціяне). Зь легалізацыяй хрысьціянства і сэкулярызацыяй Японіі ганарэ кірысітан паступова выраджаліся, паколькі хлопчыкі, якія пакідалі родныя мясьціны ці проста не былі зацікаўленыя, не працягвалі вераваньні сваіх бацькоў. Пэўны час ганарэ кірысітан з-за сваёй таямнічасьці нават лічыліся зьніклымі; у 1980-х роках купка вернікаў з востраву Ікіцукі(ja) ў прэфэктуры Нагасакі пачала ладзіць адкрытыя набажэнствы, хоць іхнія практыкі займелі пэўныя рысы тэатру, напрыклад распавяданьне казак ці выкарыстаньне статуяў і іншых выяваў, ніколі не сустраканых у падпольных хрысьціянаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ C. R. Boxer. The Christian Century in Japan: 1549—1650. — University of California Press, 1951. — С. vi.
- ^ Virgin Mary & Kannon, Two Merciful Mothers (анг.) A to Z Photo Dictionary: Japanese Buddhist Statuary Праверана 30 жніўня 2016 г.