Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году (дзень другі)
Выгляд
Другі дзень XXI зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкувэры — 13 лютага.
У гэты дзень прайшлі спаборніцтвы за 5 камплектаў алімпійскіх узнагарод. Спаборніцтвы ў хуткасным зьездзе сярод мужчын былі перанесеныя з-за умоў надвор'я на іншы дзень[1].
Падзеі дня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 09:45 Алімпійскі парк Ўістлера. Скачкі з трампліна 90 м. Асабістыя спаборніцтвы сярод мужчынаў.
- 12:00 Арэна UBC Thunderbird. Хакей з шайбай. Турнір сярод жаночых камандаў.
Швэцыя — Швайцарыя: 3—0
- 12:00 Рычмандскі алімпійскі авал. Канькабежны спорт. Бег на 5000 мэтраў сярод мужчынаў.
- 13:00 Алімпійскі парк Ўістлера. Біятлён. Гонка на 7,5 км сярод жанчынаў.
- 16:30 Пацыфік Калізэўм Фрыстайл Могул. Кваліфікацыйныя спаборніцтвы сярод жанчынаў.
- 17:00 Пацыфік Калізэум Шорт-трэк. Бег на 1500 мэтраў сярод мужчынаў (адборачныя забегі).
- 17:00 Ўістлер Слайдынг Цэнтар Санны Спорт. Адборачныя спаборніцтвы.
- 17:00 Канада Хакей Плэйс. Хакей з шайбай турнір сярод жаночых камандаў.
Канада — Славакія: 18 — 0
- 17:42 Пацыфік Калізэўм Шорт-трэк. Бег на 500 мэтраў сярод жанчынаў (адборачныя забегі).
- 18:18 Пацыфік Калізэўм Шорт-трэк. Бег на 1500 мэтраў сярод мужчынаў (паўфіналы).
- 18:50 Пацыфік Калізэўм Шорт-трэк. Эстафэта сярод жаночых камандаў (паўфіналы).
- 19:18 Пацыфік Калізэўм Шорт-трэк. Бег на 1500 мэтраў сярод мужчынаў.
- Юнг-Су Лі (Карэя)
- Апола Антон Она (ЗША)
- Джон Робэрт «Дж.Р» Чэльскі (ЗША)
- 19:30 Пацыфік Калізэум Фрыстайл Могул. Спаборніцтвы сярод жанчынаў.
- Ганна Керні (ЗША)
- Джэніфэр Хайл (Канада)
- Баркі Шэнан (ЗША)
Іншыя падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першую залатую узнагароду на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях заваяваў швайцарскі спартсмэн Сіман Аман.
Эстонскі канькабежац Харальд Сілаўс гэтым днём прыняў удзел як у спаборніцтвах канькабежцаў, дзе заняў 20-е месца ў беге на 5000 мэтраў, так і ў спаборніцтвах па шорт-трэку дзе заняў чацьвёртае месца ў паўфінале бега на 1500 мэтраў[2].