Жаўна зялёная
Жаўна зялёная | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Дзятлападобныя |
Сямейства | Дзятлавыя |
Род | Picus |
Від | Зялёная жаўна |
Бінамінальная намэнклятура | |
Picus viridis (Linnaeus, 1758) | |
Арэал | |
Зялё́ны дзя́цел ці зялёная жаўна́ (Picus viridis) — від птушак зь сямейства дзятлавых (Picidae). Разам зь сівой жаўной (Picus canus) зьяўляецца адзіным прадстаўніком роду Picus у Цэнтральнай Эўропе.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падобная да сівой жаўны: верх аліўкава-зялёны з бачным у палёце жоўтым надхвосьцем. У абодвух полаў чырвоная шапачка і чорны лоб. У самца чырвоная пляма на чорным «вусе». Маладыя больш сьветлыя, з больш выразнымі плямкамі зьверху і з рыскамі зьнізу. Радужына вока шэрая. Голас: чысты і гучны рогат, які нагадвае ржаньне каня: «клю-клю-клю-клю…» або «юх-юх-юх-юхюхюх» (у адрозьненьне ад сівой жаўны танальнасьць амаль аднолькавая), позыў «гі-йак», вельмі рэдка стукае. Даўжыня цела 31—35 см, размах крылаў 50—55 см[1].
Падвіды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- P. v. viridis — большая частка Эўропы;
- P. v. sharpei — Пірэнейскі паўвостраў, Пірэнэі;
- P. c. karolini — ад Італіі на Ўсход праз Баўгарыю, Азію, паўднёва-заходні Туркмэністан да паўночнага Ірану.
Біятоп
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьветлыя высакастволыя лясы (лісьцевыя або зьмяшаныя), часьцей іх прасьветленыя ўскрайкі, рачныя даліны, парослыя высокімі лісьцевымі дрэвамі (таполямі, вольхамі), групы дрэў сярод палёў, старыя паркі (нават у гарадах), на захадзе арэалу таксама сады, вінаграднікі, адкрытыя тэрыторыі з адзіночнымі дрэвамі і нават бязьлеснае навакольле з сухастоем.
Гняздо
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дупле (звычайна лісьцевага дрэва), звычайна бліжэй да сярэдзіны вышыні камля (часта 1—5 м над зямлёй). У подсьціле парахня, часам некалькі трэсак. Дыямэтар адтуліны 6—8 см, глыбіня гнездавой камэры 25—50 см, шырыня 15—20 см.
Яйкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5—7 (3—9, вельмі рэдка 11), эліптычныя, падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя, з бачнымі порамі. Памеры: 31,0 × 23,0 мм (29,5—34,0 × 21,0—23,5 мм).
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эўропа (акрамя Ірляндыі), паўднёвая, паўднёва-ўсходняя і Малая Азія, Каўказ, Ірак, паўночны і заходні Іран, паўднёва-заходні Туркмэністан.
Пералёты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аселы. У межах арэала ўзімку качуе.
Месца зімовак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У межах гнездавога арэала.
На Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэдкі на захадзе і вельмі рэдкі на астатняй частцы краіны аселы від. У Чырвонай кнізе Беларусі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жаўна зялёная — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў