Перайсьці да зьместу

Зэкі-паша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зэкі-паша
турэц. Zeki Paşa
1862[1]1943[1]
Зэкі-паша ў студзені 1918 году
Мянушка Алепскі Зэкі (па-турэцку: Halepli Zeki)
Месца нараджэньня Алепа, Асманская імпэрыя
Месца сьмерці Стамбул, Асманская імпэрыя
Прыналежнасьць Сьцяг Асманскай імпэрыі Асманская імпэрыя
Род войскаў сухапутныя войскі (кавалерыя)[2]
Гады службы 1883—1923
Званьне фэльдмаршал
Камандаваў Вардарская армія, 2-я армія, 4-я армія
Пасада
7 красавіка 1879 5 ліпеня 1879
Бітвы/войны Першая грэка-турэцкая вайна
Італа-турэцкая вайна
Першая балканская вайна
Другая балканская вайна
Першая сусьветная вайна

Зэкі-паша (па-турэцку: Zeki Paşa), таксама вядомы як Зэкі Колач (па-турэцку: Zeki Kolaç)[3], Мэхмэт Зэкі Бараз (па-турэцку: Mehmet Zeki Baraz)[2], Халэплі Зэкі Паша (па-турэцку: Halepli Zeki Paşa)[3][4], з 1934 году згодна Закону аб прозьвішчы па афіцыйных дакумэнтах Зэкі Бараз Калач Кылычаглу (па-турэцку: Zeki Baraz Kolaç Kılıçoğlu; 1862, Алепа — 1943, Стамбул)[4] — турэцкі фэльдмаршал, удзельнік Балканскіх войнаў і Першай сусьветнай вайны на баку Асманскай імпэрыі.

Нарадзіўся ў Алепа. Скончыў Асманскую вайсковую акадэмію ў 1883 годзе і Штабную вучэльню ў 1887 годзе[4]. У 1894 годзе як камандзір 4-га корпусу (4-й Анаталійскай арміі) ўдзельнічаў у задушэньні атрадаў самаабароны армян і барацьбе супраць Сасунской самаабароны, за што быў адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі[5][6][7]. Зэкі-паша паведаміў, што вынішчыў усіх паўстанцаў і зрабіў так, каб такая сытуацыя ў Турэччыне больш паўтарылася[8].

У 1912—1913 гадах узначальваў Вардарскую армію Асманскай імпэрыі падчас Першай балканскай вайны. Выконваючы наказы Назіма-пашы, начальніка штабу армій Асманскай імпэрыі, Зэкі-паша разпачаў бітву пад Куманавым[9], але з-за правалаў на флянгах і немагчымасьцю падавіць сэрбскую артылерыю пацярпеў паразу, а ўся яго армія была разгромлена[10]. Падчас адыходу, адзін салдат гневаючыся пасспрабаваў забіць камандзіра, што толькі ўзмацніла перапуд сярод туркаў[11]. Уся Вардарская армія, якая складалася з 7-га корпусу Фэтхі-пашы, 6-га корпусу Джавіда-пашы і 5-га корпусу Кара Саіда-пашы, адышлі ў Монасьцір (цяпер Біталу)[12]. Зэкі-паша, заняў абарончыя пазыцыі на Аблокавых вышынях на паўночным-захадзе ад гораду, але прайграў і апошнюю бітву, не даўшы рады сэрбскай артылерыі і пяхоце (быў забіты Фэтхі-паша)[13].

21 лістапада 1914 году Зэкі-паша быў прызначаны ад’ютантам пры імпэратары Нямеччыны Вільгельме II і накіраваўся ў Нямеччыну, але пасьля капітуляцыі Нямеччыны вярнуўся ў Стамбул і працягваў службу ў якасьці Начальніка Генэральнага штабу з 23 кастрычніка 1920 да 1 лістапада 1922 году. Звольніўся з войска ў 1923 годзе і рэшту жыцьця пражыў у Стамбуле.

  1. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #1189926113 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. 1 2 Harp Akademileri Komutanlığı, Harp Akademilerinin 120 Yılı, İstanbul, 1968, p. 45.  (тур.)
  3. 1 2 İzzettin Çalışlar, On yıllık savaşın günlüğü: Balkan, Birinci Dünya ve İstiklal Savaşları, Yapı Kredi Yayınları, 1997
  4. 1 2 3 Ekmeleddin İhsanoğlu name, Osmanlı Askerlik Literatürü Tarihi: History of Military Art and Science Literature during the Ottoman Period, İslâm Tarih, Sanat ve Kültür Araştırma Merkezi (IRCICA), 2004
  5. Robert Melson, «Revolution and Genocide» (1992), p.60
  6. W. Blackwood, «Blackwood’s Edinburgh Magazine» (1897), p.21
  7. George Shaw/Lefevre Eversley, «The Turkish Empire from 1288 to 1914» (1914), p. 341
  8. Arman Dzhonovich, «The Armenian Massacres, 1894—1896» (2004), pp. 63-64
  9. Richard C. Hall, «The Balkan Wars, 1912—1913: Prelude to the First World War» (2000), p. 47
  10. Hall, p. 48
  11. Hall, p. 49
  12. Hall, p. 51
  13. Hall, p. 52