Перайсьці да зьместу

Зьверабой (архіпэляг)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьверабой
рас. Зверобой
Амываючая
акваторыя
Карскае мора
Краіна Расея
Адміністрацыйная адзінка Краснаярскі край
Насельніцтва 0 чал. (2019)
Каардынаты 74°9′51″ пн. ш. 85°33′37″ у. д. / 74.16417° пн. ш. 85.56028° у. д. / 74.16417; 85.56028Каардынаты: 74°9′51″ пн. ш. 85°33′37″ у. д. / 74.16417° пн. ш. 85.56028° у. д. / 74.16417; 85.56028
Зьверабой на мапе Расеі
Зьверабой
Зьверабой
Зьверабой

Зьверабой (па-расейску: Зверобой) — архіпэляг у Карскім моры, адміністрацыйна ўваходзіць у склад Краснаярскага краю Расеі.

Разьмешчаны ў Пясінскім заліве Карскага мора, на паўночны ўсход ад Дыксану. Архіпэляг уключае ў сябе адзін буйны востраў (Зьверабой) і 8 невялікіх выспаў (Заходні Зьверабой, Малы Зьверабой, Абходны, Атдзельны, Дыярытавы, Казарынава, Савацеева, Прамежкавы).

Архіпэляг ёсьць часткай Вялікага Арктычнага запаведніка[1].

Астравы сфармаваныя ледавіковымі і марскімі адкладаньнямі антрапагеннага пэрыяду. Пераважаюць арктычныя тундры.

Архіпэляг мае арктычны клімат з працяглай марознай зімой і кароткім летам, на працягу якога лёд растае.