Перайсьці да зьместу

Злучаныя Штаты Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнацы Ян Падэрэўскі

Злучаныя Штаты Польшчы (па-польску: Stany Zjednoczone Polski) — нязьдзейсьнены палітычны канцэпт адраджэньня незалежнай польскай дзяржавы. Стварыў яго польскі палітык Ігнацы Ян Падэрэўскі, які ўпершыню абвясьціў яго 11 студзеня 1917 году ў Мэмарыяле да прэзыдэнта ЗША Томаса Ўудра Ўілсана[1].

Тэрыторыя Злучаных Штатаў Польшчы мела ахопліваць большасьць тэрыторыі Рэчы Паспалітай да яе падзелаў, а таксама Цешынскае княства, Апольскую Сылезыю, Усходнюю Прусію і паветы: сыцоўскі і намыслоўскі на Ніжнай Сылезыі. Кіраўніком дзяржавы быў бы прэзыдэнт, які адначасова атрымаў бы тытул караля Польшчы, Літвы, Палесься і Галіччыны[1].

У склад Злучаных Штатаў Польшчы ўваходзілі б краіны зь вялікай аўтаноміяй:

  • Каралеўства Польшчы
  • Каралеўства Літвы
  • Каралеўства Палесься
  • Каралеўства Галіччыны[1]
  1. ^ а б в Joanna Gierowskа-Каłłаur: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920). Wyd. 1. Warszawa: Wydawnistwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2003, s. 19. ISBN 83-88973-60-6