Перайсьці да зьместу

Зводніцтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хаўера Голандэр, колішняя сутэнэрка з Нью-Ёрку, ЗША

Зводніцтва (сутэнэрства ад франц. soutenir — падтрымліваць) — карысьлівае пасярэдніцтва паміж дзьвюма асобамі для садзейнічаньня іх любадзейства. У многіх краінах сутэнэрства — супрацьпраўны чын. Паводле крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь сутэнэрства — адно са злачынстваў, якое выяўляецца ў арганізацыі ці ўтрыманьня прытона для заняцьця прастытуцыяй, альбо зводніцтва з карыснай мэтай. Караецца штрафам, арыштам, абмежаваньнем свабоды на пэўны тэрмін альбо пазбаўленьнем волі на тэрмін да 5 гадоў.