Захапленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Захапленьне, таксама энтузіязм — станоўча афарбаваная эмоцыя, стан натхненьня, а таксама, пад уплывам гэтага настрою, жаданьне й зьдзяйсьненьне актыўных дзеяньняў па дасягненьні вызначаных мэтаў.

Першапачаткова словам энтузіязм пазначалі стан чалавека, апантанага бажаством, або які знаходзіўся пад ягоным уплывам (напрыклад, энтузіязм Піфіі або вакханак). Пазьней, з часоў позьняй антычнасьці і практычна да найноўшага часу — эстэтычная катэгорыя, якая характарызуе рэакцыю субʼекта на ўзвышанае, выдатнае. Так, Сакрат лічыў паэтычнае натхненьне энтузіязмам.