Перайсьці да зьместу

Затундраныя сяляне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Затундраныя сяляне — этнаграфічная група расейскіх старажылаў, якая пражывала ўздоўж рэк Дудзінка і Хатанга на Таймырскай паўвысьпе (Усходняя Сыбір)[1].

У XVIXVII стагодзьдзях у Пэсіду (як у той пэрыяд называўся Таймыр) дашлі з эўрапейскай часткі Расеі, першыя расейскія пасяленцы. Выхадцы з Цэнтральнага і Ўсходняга Памор’я сталі асновай сталага насельніцтва Таймыра-Туруханскага раёну і ніжняга цячэньня ракі Ангары. Зь цягам часу лад жыцьця нешматлікіх расейскіх жыхароў нутраных раёнаў Таймыру на Хатанзе і Пэсіне набыў рысы рацыянальнага для гэтых месцаў побыту эвэнкаў і якутаў[2]. Затундраныя сяляне знаходзіліся пад моцным уплывам суседзяў, часта ўступалі зь імі ў шлюбы, успрынялі таксама мову якутаў[3].

У выніку ўзаемадзеяньня эвэнкаў, якутаў і расейцаў затундраных сялянаў у канцы XVIII — першай палове XIX стагодзьдзяў склаўся далганскі этнас. Таму некаторыя дасьледнікі лічаць затундраных сялянаў складовай часткай[4][5] ці нават асновай далганскага этнасу[6].

Затундраныя сяляне да канца XX стагодзьдзя практычна цалкам зьліліся з навакольным расейскім насельніцтвам[7]. Па зьвестках Усерасейскага перапісу насельніцтва 2002 году да дадзенай этнаграфічнай групы сябе аднесьлі 8 чалавек[8].