Перайсьці да зьместу

Заратустра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Заратуштра»)

Зарату́штра (авэст. Zaraθuštra, па-пэрсыдзку: زرتشت‎ — Zartošt); Зараа́стр (па-грэцку: Ζωροάστρης); Заратустра (у эўрапейскай традыцыі)[1]прарок і рэфарматар старажытнаіранскай рэлігіі. Згодна паданьню заснавальнік зараастрызму.

Час жыцьця Заратуштры застаецца прадметам спрэчак. Паводле іранскае традыцыі, ён жыў за 258 гадоў да Аляксандра Македонскага, які ў 333330 да н. э. заваяваў Пэрсыдзкую імпэрыю, перамогшы яе ўладара Дарыя III. Аднак, на думку некаторых навукоўцаў, гэтая дата 590 да н. э. запозьняя, а словы «да Аляксандра» былі скажэньнем пачатковага «да Дарыя», дзе пад Дарыем разумеўся цар Дарый I Вялікі (522486 да н. э.), а ня Дарый III Кодаман (336330 да н. э.), якога перамог Аляксандар. Сыходзячы з гэтага меркаваньня, дасьледнікі атрымоўваюць для Заратуштры дату каля 750 да н. э., якая суадносіцца з тым, што для грэкаў 4 і 5 стагодзьдзяў да н. э. Заратуштра быў фігурай такой старажытнай, што яны маглі адносіць час яго жыцьця за 6000 гадоў да Плятона, — магчыма, зьмешваючы час яго сапраўднага нараджэньня і час стварэньня яго духовага папярэдніка-двайніка, які паводле зораастрызму, ёсьць у кожнага чалавека.

Сьвятая кніга зараастрызму — Авэста, аднак, паводле шэрагу азнакаў, толькі пэўную частку яе можна прыпісваць Заратуштру. Гэтую частку складаюць Гаты, малітвы ў складзе Авэсты. Гаты — адзіная аўтэнтычная крыніца нашых зьвестак пра Заратуштру. Галоўнай вонкавай падзеяй яго жыцьця было абарачэньне нейкага «князя Віштаспы» (грэцк. Гістаспа), якога па шэрагу прычынаў немагчыма атаясаміць зь яго цёзкам, бацькам Дарыя. У Гатах усё ўказвае на паўночны ўсход Ірану як на радзіму Заратуштры, далёкую ад кантактаў зь мескімі цывілізацыямі Бабілёніі і Заходняга Ірану, населенага пэрсамі і мідыйцамі. Відаць, Заратуштра жаў і прапаведваў ў Харэзьме (тэрыторыя сучасных Таджыкістану і Ўзбэкістану), у ніжнім цячэньні Окса (Аму-Дар’і).

Легенда аб Заратуштре натхніла на эўрапейскай глебе нямецкага пісьменьніка-філёзафа Фрыдрыха Ніцшэ на стварэньне твора «Так казаў Заратустра».

  1. ^ Энцыкляпэдыя Рэлігія(недаступная спасылка) (рас.)