Замежная запазычанасьць Расеі
Замежная запазычанасьць Расеі — абавязаньні, якія ўзьнікаюць у замежнай валюце (арт. 6 Бюджэтнага кодэксу РФ).
У абсалютным выразе расейскі замежны дзяржаўны абавязак на 1 кастрычніка 2007 году склаў 47,1 млрд даляраў, што зьяўляецца адным з самых нізкіх паказчыкаў у Эўропе. Па адносных паказчыках, расейскі замежны дзярждоўг складае 8 % ад аб’ёму ВУП краіны. Для параўнаньня — пасьля крызісу 1998 году, замежная запазычанасьць Расеі складала амаль 100 % ад ВУП. У даляглядзе, па прынятым трохгадовым бюджэце на пэрыяд 2008—2010 гг., дзярждоўг павінен скараціцца да 2,5 % ад ВУП.[1]
Структура замежнай запазычанасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Структура дзяржаўнага вонкавага абавязку па стане на 1 красавіка 2008 году
Найменьне | Сума, млрд даляраў ЗША |
---|---|
Дзяржаўны замежны абавязак Расейскай Фэдэрацыі (уключаючы абавязаньні былога СССР, прынятыя Расейскай Фэдэрацыяй) | 44,1 |
Запазычанасьць перад афіцыйнымі крэдыторамі — чальцамі Парыскага клюбу | 1,6 |
Запазычанасьць перад афіцыйнымі крэдыторамі — не чальцамі Парыскага клюбу | 2,2 |
Запазычанасьць былым краінам СЭВ | 1,5 |
Камэрцыйная запазычанасьць былога СССР | 0,7 |
Запазычанасьць перад міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі | 4,8 |
Запазычанасьць па эўрааблігацыйнным пазыкам | 28,2 |
Запазычанасьць па АУДВП (аблігацыі ўнутранай дзяржаўнай валютнай пазыкі) | 4,5 |
Падаваньне гарантыяў Расейскай Фэдэрацыі ў замежнай валюце | 0,6 |
- магчымыя недакладнасьці з-за акругленьня
Дынаміка вонкавага абавязку Расеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004-2008 гадах прэзыдэнт Пуцін, улічваючы рост прыбыткаў Расеі ад экспарту нафты, зьвязаны зь імклівым ростам сусьветных коштаў на гэтую сыравіну, паставіў задачу максымальна скараціць маштабы замежнага дзяржаўнага абавязку. У выніку доўгіх перамоў, да канца жніўня 2006 Расея ажыцьцявіла датэрміновыя выплаты 22,5 млрд даляраў па крэдытах Парыскага клюбу, пасьля чаго яе дзяржаўны абавязак склаў 53 млрд (9 % ВУП).
Пік расейскага дзяржаўнага абавязку прыйшоўся на 1998 г. (146,4 % ВУП). На 1 студзеня 2000 г., вонкавы абавязак дасягнуў 158,7 млрд даляраў (а сумарны замежны і ўнутраны дзяржаўны абавязак складаў 84 % ВУП).
Для параўнаньня, па дадзеных S&P за 2005 г., дзяржаўны абавязак Нямеччыны складаў 68 % ВУП, Францыі — 66 %, ЗША — 53 %, Вялікабрытаніі — 43 %, Нарвэгіі — 36 %, Аўстраліі — 12 %, Казахстану — 10 %, Ганконга — 2 %.
Дата | Сума, млрд дал. ЗША |
---|---|
1991, 25 сьнежня | 95.0 |
1997, 31 сьнежня | 123,5 |
2000, 1 студзеня | 158.7 |
2001, 1 студзеня | 143.7 |
2002, 1 студзеня | 133.5 |
2003, 1 студзеня | 125.7 |
2004, 1 студзеня | 121.7 |
2005, 1 студзеня | 114.1 |
2006, 1 студзеня | 76.5 |
2006, 1 красавіка | 75.2 |
2006, 1 кастрычніка | 50.1 |
2007, 1 студзеня | 52.0 |
2007, 1 красавіка | 50.7 |
2007, 1 ліпеня | 47.8 |
2008, 1 студзеня | 44.9 За кошт падзеньня курсу даляра |
2008, 1 красавіка | 44.1 |
2008, 1 ліпеня | 41.0 |
2008, 1 кастрычніка | 40.4 |
Замежная запазычанасьць прыватнага і фэдэральнага сэктараў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па зьвестках сусьветнага банку агульная замежная запазычанасьць Расеі (прыватны і фэдэральны сэктары) у першым квартале 2008 году складае 477 млрд даляраў ЗША.[2] Па зьвестках Цэнтральнага Банку Расейскай Фэдэрацыі замежная запазычанасьць на 1 студзеня 2008 году склала 463,5 млрд даляраў ЗША.[3]
Дата | Сума, млрд дал. ЗША |
---|---|
1994, 1 студзеня | 117,9 |
1995, 1 студзеня | 126,7 |
1996, 1 студзеня | 132,7 |
1997, 1 студзеня | 153,0 |
1998, 1 студзеня | 182,8 |
1999, 1 студзеня | 188,4 |
2000, 1 студзеня | 178,2 |
2001, 1 студзеня | 160,0 |
2002, 1 студзеня | 146,3 |
2003, 1 студзеня | 152,3 |
2004, 1 студзеня | 186,0 |
2005, 1 студзеня | 213,5 |
2006, 1 студзеня | 257,2 |
2007, 1 студзеня | 310,6 |
2008, 1 студзеня | 463,5 |
2008, 1 ліпеня | 527,1 |
Абавязкі замежных дзяржаваў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замежныя дзяржаўныя абавязкі перад Расеяй складаюць 10,9 млрд даляраў.